Вы тут

Як адзначылі дзень сям'і ў Першамайскім раёне Віцебска?


На поўначы Беларусі заўсёды шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня сям'і. Традыцыйна свята адчуваюць і ў глыбінцы. У прыватнасці, у Віцебск была арганізавана экскурсія для жыхароў Ушацкага раёна. У Наваполацку месяц доўжыўся фотамарафон у Vіber «Мая сям'я». А ў Лёзненскім раёне ў рамках акцыі для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі і шматдзетных «Радасць у дом» аказана гуманітарная дапамога па лініі Чырвонага Крыжа і ўручаны сертыфікаты «Еўраопта». У Бешанковічах учора, 14 мая, арганізавалі свята «Спартыўны двор», а ў Сенненскім раёне — сямейную веласіпедную паездку «Сям'я — гэта значыць мы разам».


Наш карэспандэнт учора пабываў на стадыёне сярэдняй школы № 23 на ўскраіне Віцебска (вуліца М. Горкага), дзе адбылося спартыўна-інтэлектуальнае свята «Тата, мама, я — Першамайская сям'я». Першамайскі мікрараён — адзін з трох у абласным цэнтры. У народзе гэтую частку горада, недалёка ад Пралетарскай плошчы, называюць Маркаўшчынай — у гонар Маркава манастыра.

Як паведаміла карэспандэнту «Звязды» дырэктар навучальнай установы Валянціна Кліменціёнак, школу выбралі для правядзення свята таму, што ёй належыць нямала спартыўных дасягненняў.

Школу пабудавалі ў 1964-м. За ўсе гады колькасць выпускнікоў яе склала каля 4000. Сямейныя каштоўнасці тут прапагандуюць яшчэ і праз сувязь пакаленняў. Нярэдка бабулі, дзядулі прыводзяць сваіх унукаў на заняткі. Сярод вядомых выпускнікоў — лёгкаатлет Ігар Лапшын, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Сеуле 1988 года. На сёння ў школе 510 вучняў.

На свяце свае інтэлектуальныя, фізічныя здольнасці, гумар прадэманстравалі тры сям'і: Іванеявых, Рысявых, Міляевых, якія пражываюць у раёне. Зарадзілі гледачоў пазітывам, падарылі шмат прыемных эмоцый.

Сярод дарослых удзельнікаў свята — прадстаўнікі розных прафесій. Дарэчы, выступілі не толькі бацькі, але і дзядулі, бабулі. Сем'і прадэманстравалі свае візіткі, майстэрства падчас эстафеты. Усе атрымалі прызы і памятныя сувеніры.

На мерапрыемства прыйшлі паглядзець не толькі школьнікі і іх сваякі, але і жыхары суседніх дамоў. Арганізатары вельмі перажывалі, што з-за дажджу прыйдзецца зрабіць паўзу і перайсці пад дах, каб прадоўжыць. Але надвор'е не сапсавала свята. Яно атрымалася, як кажуць, не для справаздачы, а па-сапраўднаму душэўным, натхняльным і цікавым як для малых, так і для дарослых.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Душэўна і натхняльна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».