Вы тут

На выхадных — старт рэспубліканскай акцыі «Дорым радасць!»


На выхадных Беларускі саюз жанчын дае старт рэспубліканскай акцыі «Дорым радасць!», прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Падчас акцыі валанцёры і сябры арганізацыі плануюць навесці парадак на дзіцячых пляцоўках краіны.


Фота: oobsg.by

«Мы спадзяёмся, што ў некаторых рэгіёнах нам удасца не толькі навесці парадак, але і тэхнічна ўладкаваць дзіцячыя пляцоўкі і добраўпарадкаваць дваровыя тэрыторыі, — сказала першы намеснік старшыні ГА «БСЖ» Святлана СІТНІКАВА. — Самыя актыўныя члены арганізацыі са сваімі сем'ямі плануюць выходзіць на гэтую акцыю не толькі ў выхадныя, але і па буднях. Мы спадзяёмся, што да лета нашы дзіцячыя пляцоўкі будуць мець прывабны выгляд.

Акцыя будзе доўжыцца з 16 мая да 1 чэрвеня.

На сёння першаснымі арганізацыямі пададзена каля 30 заявак на правядзенне мерапрыемства. Так, напрыклад, на гэтых выхадных члены арганізацыі будуць наводзіць парадак на тэрыторыі Магілёўскага спецыялізаванага дома дзіцяці для дзяцей з пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Самі члены прэзідыума Беларускага саюза жанчын на чале са старшынёй БСЖ першым намеснікам міністра аховы здароўя Аленай БОГДАН прымуць удзел у добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі і дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Чачота ў Мінску.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: На радасць дзецям

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.