Вы тут

Беларускаму таварыству паляўнічых і рыбаловаў — 100 гадоў!


Яно пачынае сваю гісторыю з 1921 года. У тыя часы ў Беларусі налічвалася крыху больш за пяцьсот паляўнічых. Цяпер у радах рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» каля 80 тысяч членаў, з іх паляўнічых — амаль 40 тысяч.


Фота: pixabay.com

РДГА «БТПР» з'яўляецца членам Міжнароднага савета па паляванні і ахове жывёльнага свету (CІC), Міжнароднай федэрацыі па спартыўнай лоўлі рыбы ў прэснай вадзе (FІPSed), Міжнароднай кіналагічнай федэрацыі (FCІ). Да нядаўняга часу днём утварэння арганізацый лічылася 27 снежня 1921 года, калі адбыўся І з'езд Цэнтральнага беларускага саюза паляўнічых. Аднак праведзеная работа з архіўнымі дакументамі паказала, што Белпаляваннесаюз, спадкаемцам якога з'яўляецца РДГА «БТПР», быў утвораны ў маі 1921 года, калі адбыўся І (устаноўчы) сход Белпаляваннесаюза. У чэрвені 1921 года ў яго было прынята 20 паляўнічых, у тым ліку і першы старшыня — Міхаіл Кляменцевіч Лісоўскі. Улічваючы гэтыя акалічнасці, было вырашана лічыць 15 мая (дзень адкрыцця палявання на казулю еўрапейскую) днём утварэння Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».