Вы тут

Літаратурны форум «Пісьменнік XXI стагоддзя» у Башкартастане адбудзецца 27-28 мая


27-28 мая 2021 года ў Рэспубліцы Башкартастан адбудзецца міжрэгіянальны форум «Пісьменнік XXI стагоддзя», у якім прымуць удзел пісьменнікі, вучоныя, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання. 


У межах мерапрыемства плануецца правядзенне майстар-класаў, абмеркаванне асноўных пытанняў, якія датычацца развіцця літаратуры, крытыкі, перакладчыцкай дзейнасці і прасоўвання кніг у сучасным інфармацыйным асяроддзі. 

На адной з экспертных пляцовак, да ўдзелу ў якой урад Рэспублікі Башкартастан запрасіў і беларускі бок, будуць абмеркаваны наступныя пытанні: сучасны літаратурны герой: крытэрыі і характарыстыкі; літаратура масавая і элітарная ці каго выхоўваюць сучасныя творы; сучасныя мастацкія творы: мазаічнасць ці шаблоннасць; камерцыялізацыя ў літаратуры, піяр-інстурменты прасоўвання мастацкага твора і як зрабіць чытэльнай сучасную літаратуру. 

Нагадаем, што апошнім часам складваюцца неблагія стасункі ў галіне беларуска-башкірскіх літаратурных сувязяў. У «Мастацкай літаратуры» да юбілею народнага пісьменніка Башкартастана выйшла кніга Мустая Карыма. На старонках беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў часта друкуюцца творы сучаснай башкірскай паэтэсы Зульфіі Хананавай. Дарэчы, кніга перакладў яе вершаў на беларускую мову рыхтуецца да выдання ў серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Гасцямі пісьменніцкіх сустрэч у Мінску, Беларусі ў розныя гады былі башкірскія пісьменнікі Зульфія Хананава, Закі Алібаеў. Ва Уфе пабывала беларуская паэтэса Юлія Алейчанка. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.