Вы тут

Пасольства Беларусі ў Расіі расказала пра абставіны ДТЗ у Смаленскай вобласці


Пасольства Беларусі ў Расіі на сваім сайце расказала пра абставіны аварыі на Смаленшчыне, у якой пацярпелі 13 беларусаў, паведамляе БелТА.


«Раніцай 15 мая ў Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласці на 298-м км трасы М1 “Беларусь” адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам вялікагруза “Вольва” і мікрааўтобуса “Фальксваген”, у якім знаходзіліся 20 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі УМУС Расіі па Смаленскай вобласці , сутыкненне адбылося па прычыне невыканання дыстанцыі кіроўцам фуры. У выніку ДТЗ пацярпелі і шпіталізаваны 13 чалавек. Усе яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі дэпартамента аховы здароўя Смаленскай вобласці, усіх пацярпелых шпіталізавалі ў Сафонаўскую ЦРБ. Да працы прыцягнулі і спецыялістаў тэрытарыяльнага Цэнтра медыцыны катастроф пры Смаленскай абласной клінічнай бальніцы», — гаворыцца ў паведамленні.

На дадзены момант стан 10 пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двух — цяжкі, аднаго — вельмі цяжкі.

Пасольства Беларусі трымае сітуацыю на кантролі, знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі Расіі, вядзе працу па ўстанаўленні і інфармаванні сваякоў пацярпелых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.