Вы тут

У Партугаліі праходзіць чэмпіянат Еўропы па параалімпійскім плаванні


У Партугаліі пачаўся чэмпіянат Еўропы па параалімпійскім плаванні, галоўны старт напярэдадні Параалімпійскіх гульнях. Турнір сабраў 380 спартсменаў з 47 краін, сярод іх 11- прадстаўнікі Беларусі. Расказваем, хто з беларускіх плаўцоў-параалімпійцаў будзе змагацца за медалі 16-22 мая.


Галоўная зорка не толькі беларускай зборнай, але і ўсяго турніру — шасціразовы параалімпійскі чэмпіён Ігар Бокій. «Я нядрэнна сябе адчуваю. У мяне шматабяцальныя планы, але я яшчэ не ўпэўнены, як ўсё атрымаецца ў Мадэйры. Гэта першы вялікі турнір за доўгі час. Мая галоўная задача — пацвердзіць мой поспех з апошняга разу, калі я тут выступаў», — прыводзіць каментар спартсмена прэс-служба Міжнароднага параалімпійскага камітэту. У 2016 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі Ігар Бокій заваяваў шэсць залатых і адзін бронзавы медаль.

Сёлета легендарны спартсмен выступіць на дыстанцыях 100 метраў брасам, 100 метраў батэрфляем, праплыве такі ж метраж на спіне і вольным стылем. Ігар выйдзе на старт заплываў на 50 метраў вольным стылем, 400 метраў вольным стылем і на 200 метраў комплексу.

На чэмпіянаце Еўропы выступіць і Аляксей Талай. Яго задачы на гэты турнір — 50 метраў брасам і на спіне, 100 метраў на спіне, 200 метраў вольным стылем. У красавіку 2021 году Аляксей аднавіў сусветны рэкорд. На этапе Сусветнай серыі дыстанцыю ў 50 метраў брасам пераадолеў за 1.18.42. У інтэрв’ю «Звяздзе» Аляксей адзначаў, што новы рэкорд можа быць не за гарамі. Магчыма, чэмпіянат Еўропы ў Партугаліі гэта пацвердзіць.

Наталля Шавель, шматразовая пераможца чэмпіянатаў Еўропы, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету, удзельніца Параалімпійскіх гульняў у Афінах, Лондане і Рыа таксама выступіць на кантынентальным першынстве. Спартсменка будзе змагацца за медалі на дыстанцыях 100 і 50 метраў на спіне, 50 метраў батэрфляем і 200 метраў комплексам.

Параалімпійскі чэмпіён 2016 году Уладзімір Ізотаў на чэмпіянаце Еўропы праплыве 100 метраў брасам. Дарэчы, менавіта на гэтай дыстанцыі ён заваяваў золата на Гульнях у Рыа.

Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 году Настасся Зудзілава ў Партугаліі паплыве 100 метраў брасам і 200 метраў комплексам. А яе брат — чэмпіён Еўропы 2018 году Рыгор Зудзілаў праплыве 50 і 100 метраў вольным стылем, 200 — комплексам.

Параалімпійскі чэмпіён 2008 году Дзмітрый Салей будзе пакараць дыстанцыі ў 100 метраў батэрфляем, 50 м і 100 м вольным стылем. Дарэчы, параалімпійскае золата ў Пекіне Дзмітрыю прынесла дыстанцыя 100 метраў батэрфляем. А ў Рыа на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем ён заваяваў серабро.

Уладзімір Сотнікаў і Максім Вашкевіч заяўлены на дыстанцыі 100 метраў на спіне і 100 метраў батэрфляем, 50 і 100 метрах вольным стылем.

Ягор Шчалканаў, двухразовы пераможца Сусветных гульняў, пакажа, на што ён здольны на дыстанцыях 200 метраў комплексам, 100 метраў батэрфляем, вольным стылем і на спіне, а таксама на 50 метрах вольным стылем.

18-гадовая Вікторыя Лукашэвіч выступіць на дыстанцыях у 100 метраў брасам, вольным стылем і на спіне.

Чэмпіянат Еўропы па параалімпійскім плаванні павінен быў прайсці ў Партугаліі ў 2020 годзе, але праз пандэмію каранавірусу яго перанслі. Для многіх плаўцоў турнір — амаль апошняя магчымасць атрымаць ліцэнзіі на Параалімпійскія гульні ў Токіа.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.