Вы тут

Кітайскі зонд высадзіўся на Марсе


Модуль кітайскага марсіянскага зонда «Цяньвэнь-1» (у перакладзе — «Пытанні да неба»), з марсаходам на борце прызямліўся на паверхню Чырвонай планеты. Аб гэтым паведамілі ў Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Упершыню кітайскі касмічны апарат здзейсніў пасадку на паверхню іншай планеты. Дагэтуль толькі амерыканцам удавалася ажыццявіць высадку на Марс.

«Цяньвэнь-1» прызямліўся ў папярэдне абраным раёне ў паўднёвай частцы раўніны Утопія ў паўночным паўшар’і Марса. З дапамогай марсахода плануецца даследаваць геалогію гэтага раёна.

«Цяньвэнь-1», які складаецца з арбітальнага модуля, спушчальнага модуля і марсахода, быў запушчаны 23 ліпеня мінулага года з касмадрома Вэньчан ля ўзбярэжжа астраўной правінцыі Хайнань, што на поўдні Паднябеснай.

Гэты запуск стаў першым крокам Кітая па даследаванні планет Сонечнай сістэмы. Адзначаецца, што задачамі «Цяньвэнь-1» у рамках місіі з’яўляюцца выкананне арбітальнага палёту, пасадка на паверхню Марса, а таксама перамяшчэнне па паверхні Чырвонай планеты «Цяньвэнь-1» выйшаў на арбіту Марса сёлета ў лютым пасля амаль сямі месяцаў касмічнага падарожжа і больш за два месяцы выбіраў неабходнае месца пасадкі. Акрамя таго, ён фатаграфаваў паверхню планеты.

Прэв’ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».