Вы тут

У Магілёўскай вобласці выцінанку развіваюць 17 дамоў і цэнтраў рамёстваў


Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадцэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Нядаўна выцінанка атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.


З пачатку 2021 года ў Беларусі носьбітамі беларускага мастацтва выцінанкі з'яўляецца каля 100 майстроў, болей 20 з якіх жывуць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Найбольшае распаўсюджванне гэты від творчасці атрымаў у Бабруйску, Горках, Крычаве і Магілёве. Дзесьці выцінанкай займаюцца клубныя фарміраванні, дзесьці яе практыкуюць пры дзіцячых школах мастацтваў, а нехта займаецца ёй індывідуальна. Сярод майстроў Магілёўшчыны ёсць сапраўдныя прафесіяналы, якія ўдзельнічаюць у адукацыйных мерапрыемствах па навучанні тэхналогіі вырабу выцінанкі  і папулярызуюць гэты від мастацтва на фестывалях, выставах, конкурсах міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўняў. Развіваецца і прапагандуецца гэты від народнай творчасці і ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад кіраўніцтвам Святланы Адамовіч-Лункевіч.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.