Вы тут

У СНД узгадняюць тыпавыя пералікі відаў работ, якія забараняюць працу жанчын і непаўналетніх


У Выканаўчым камітэце СНД прадаўжаецца ўзгадненне праектаў тыпавых пералікаў відаў работ, на якiх забараняецца прымяненне працы жанчын i асоб, якім менш за васямнаццаць гадоў, з улікам відаў эканамічнай дзейнасці ў краінах Садружнасці. Пасяджэнні рабочых груп Кансультатыўнага савета па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў СНД па разглядзе гэтых дакументаў прайшлі 13 і 14 мая ў анлайн-рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.


У пасяджэннях удзельнічалі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, МПА СНД, Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў, базавых арганізацый дзяржаў СНД у сферы супрацоўніцтва па нарміраванні працы — Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Навукова-даследчага iнстытута працы Мінпрацы і сацыяльнай абароны Беларусі, а таксама Выканаўчага камітэта Садружнасці.

Рабочыя групы разгледзелі паступіўшыя ад дзяржаў папраўкі да праектаў дакументаў, узгаднілі іх найменні: «Рэкамендацыі па фарміраванні тыпавога пераліку відаў работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб, якім менш за васямнаццаць гадоў, з улікам відаў эканамічнай дзейнасці ў дзяржавах — удзельніцах СНД» і «Рэкамендацыі па фарміраванні тыпавога пераліку відаў работ, прафесій і пасад, на якіх забараняецца або абмяжоўваецца прымяненне працы жанчын, з улікам відаў эканамічнай дзейнасці ў дзяржавах — удзельніцах СНД».

Эксперты звярнулі ўвагу, што ва ўмовах развіцця рыначнай эканомікі і сучаснага рынку працы распрацоўка дакументаў, якія рэгламентуюць дадатковыя гарантыі аховы працы жанчын і работнікаў ва ўзросце да 18 гадоў, своечасовая і актуальная.

З улікам праведзеных абмеркаванняў удзельнікі рабочых груп прызналі неабходным дадаткова прапрацаваць палажэнні праектаў дакументаў і правесці наступныя пасяджэнні ў другой палавіне ліпеня бягучага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.