Вы тут

Найлепшага фельчара хуткай медыцынскай дапамогі выбралі 15 мая ў Мінску


Конкурс прафесійнага майстэрства «Найлепшы фельчар хуткай медыцынскай дапамогі 2021» адбыўся 15 мая ў сталіцы, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Спаборніцтвы прайшлі на базе падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі № 10. У іх прынялі ўдзел 11 фельчараў выязных брыгад сталічнай службы «103», якія прадэманстравалі свае веды ў тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўцы. Пры гэтым кожны канкурсант паказаў журы яшчэ і загадзя зробленую відэавізітку. 

Пераможцам стала Алена Камылевіч, якая працуе на шостай падстанцыі. Дзяўчына сем гадоў таму скончыла Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі.

— Нашы медыцынскія работнікі заўсёды першымі прыходзяць на дапамогу жыхарам сталіцы, таму вельмі важна, каб яны своечасова і правільна вызначалі дыягназ і, натуральна, пісьменна праводзілі комплекс медыцынскіх мерапрыемстваў, — адзначыў галоўны ўрач Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Жынко. — Пераможца Алена Камылевіч прадставіць нашу службу на гарадскім конкурсе «Мінскі майстар 2021».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.