Вы тут

Ваенныя адкрылі новы пуцеправод ў раёне станцыі Азярышча ў Мінску


Новы пуцеправод адкрылі ў раёне чыгуначнай станцыі Азярышча ў Мінску, паведамілі ў Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.


Мост прызначаны для руху тэхнікі 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. «Увод у эксплуатацыю гэтага аб’екта з’яўляецца значным для злучэння, таму што дазваляе скарачаць тэрміны выканання задач. Акрамя таго, дзякуючы будаўніцтву пуцеправоду разгрузіцца дарожная сетка і ўмовы жыццядзейнасці для жыхароў ваеннага гарадка ва Уруччы і бліжэйшых мікрараёнаў значна палепшацца», — сказаў камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Аляксандр Навуменка.

Камандзіру 120-й асобнай механізаванай брыгады гвардыі палкоўніку Паўлу Шабеку быў перададзены сімвалічны ключ ад моста. Адразу пасля цырымоніі адкрыцця па пуцеправодзе праехала тэхніка, якая складаецца на ўзбраенні брыгады: танкі Т-72 Б3, БМП-2 і баявыя машыны РСЗА «БелГрад».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.