Вы тут

ЮНІСЕФ у Беларусі заклікаў падтрымаць ініцыятыву «Сям’я кожнаму дзіцяці»


З 2018 года Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) у партнёрстве з Міжнародным дабрачынным аб’яднаннем «Дапаможам дзецям разам» рэалізуе ў Гомельскай вобласці праграму, якая дапамагае сем’ям з дзецьмі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Праца накіравана на тое, каб захаваць сям’ю для дзіцяці, а калі гэта немагчыма — знайсці замяшчальную. З 2020 года асаблівая ўвага надаецца сем’ям з дзецьмі ранняга ўзросту. У Беларусі каля 6 тысяч дзяцей жывуць у інтэрнатных установах, з іх каля 500 — гэта дзеці ва ўзросце да чатырох гадоў, якія выхоўваюцца ў дамах дзіцяці (звесткі Белстат за 2019 год). 


Фота: ЮНІСЕФ у Беларусі.

Ранні ўзрост (да трох гадоў) лічыцца самым спрыяльным перыядам для развіцця чалавека, калі ў яго фарміруецца псіхіка, хутка развіваецца мозг, у дзіцяці ў гэты час высокая здольнасць засвойваць новае. Пры гэтым, па дадзеных даследаванняў ЮНІСЕФ, кожныя тры месяцы знаходжання ў інтэрнатных установах ствараюць затрымку ў развіцці на адзін месяц.

— Таму значэнне мае кожны дзень, — падкрэсліваюць у ЮНІСЕФ у Беларусі. — Дзеці ранняга ўзросту — катэгорыя, якая патрабуе ўвагі з боку дарослых. Стрэс, эмацыйны і фізічны гвалт, адсутнасць магчымасці для фарміравання прыхільнасцей у гэты перыяд цягнуць за сабой негатыўныя наступствы як для фізічнага, так і для псіхаэмацыйнага стану дзіцяці. Важна аб’яднаць і скаардынаваць намаганні па дапамозе біялагічнай сям’і і захаванню бяспечнага атачэння для дзіцяці. А калі гэта немагчыма, то забяспечыць малому бяспеку, увагу і цёплыя абдымкі замяшчальнай сям’і.

Па выніках дзейнасці праграмы з красавіка 2020 года па май 2021 года колькасць дзяцей у Гомельскім абласным доме дзіцяці скарацілася на 25 %, павысілася эфектыўнасць работы з біялагічнымі сем’ямі з дзецьмі да чатырох гадоў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Павялічылася колькасць жадаючых стаць кандыдатамі ў замяшчальныя бацькі. Створана 11 новых сем’яў-усынавіцеляў і 20 новых апякунскіх сем’яў. 

У 2021 годзе ЮНІСЕФ у Беларусі плануе пашырыць геаграфію праграмы «Сям’я кожнаму дзіцяці» і распаўсюдзіць атрыманы вопыт на Віцебскую вобласць.

Фота: ЮНІСЕФ у Беларусі.

Праца вядзецца пры фінансавай падтрымцы Прыёрбанка, «Райффайзен-лізінг», Урада Расійскай Федэрацыі, а таксама за кошт ахвяраванняў індывідуальных донараў. 

15 мая, у Міжнародны дзень сям’і, стартуе інфармацыйная кампанія, якая мае намер прыцягнуць увагу да праблем дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Кампанія пачынаецца з роліка, у якім адбілася сутнасць праграмы — у кожнага дзіцяці павінна быць сям’я. 

ЮНІСЕФ у Беларусі заклікае беларусаў падтрымаць праграму «Сям’я кожнаму дзіцяці», зрабіўшы ахвяраванне. Для гэтага трэба адправіць SMS з любым тэкстам на нумар 2244 для абанентаў МТС і на нумар 888 для абанентаў А1. Кошт паведамлення — 2 рублі.
Падтрымаць праграму можна таксама, зрабіўшы ахвяраванне праз форму для анлайн-плацяжоў карткамі VISA, MasterCard, Белкарт з дапамогай WEBPAY. Падрабязнасці на сайце

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».