Вы тут

У Мінску аўтобус наехаў на перашкоду — пацярпеў пасажыр


У Мінску пасажыр аўтобуса пацярпеў, калі транспартны сродак наехала на перашкоду, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся сёння каля 8:40. «Кіроўца аўтобуса МАЗ рухаўся па пр-це Машэрава з боку праспекта Пераможцаў у напрамку вул. Крапоткіна. Пры перасячэнні трамвайных шляхоў ён наехаў на незамацаваную металічную плітку трамвайнага палатна, якая пашкодзіла салон аўтобуса. Дасталося і пасажыру транспартнага сродку, мужчыну 1965 года нараджэння. Пацярпелы быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для агляду», — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў, калі яны заўважылі якія-небудзь недахопы ў вулічна-дарожнай сеткі горада, інфармаваць пра гэта адпаведныя службы, каб своечасова прымаліся меры рэагавання.

Прэв’ю: УДАІ Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?