Вы тут

У Мінску легкавік збіў на пераходзе 14-гадовую дзяўчынку на электрасамакаце


У Мінску «Хёндэ» збіў на пешаходным пераходзе 14-гадовую дзяўчынку на электрасамакаце, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся сёння прыкладна ў 10:10. «Кіроўца аўтамабіля „Хёндэ“ рухаўся па пр-це Пушкіна з боку вул. Матусевіча здзейсніў наезд на 14-гадовую дзяўчынку. Падлетак на электрасамакаце перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора», — распавялі падрабязнасці ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу для агляду.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Прэв’ю: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.