Вы тут

Медыцынская галіна Кітая перажывае лічбавую трансфармацыю


Шырокае прымяненне тэхналогіі вялікіх дадзеных для прафілактыкі і кантролю COVID-19 у Кітаі спрыяла хуткай лічбавай трансфармацыі медыцынскай галіны. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным на IV саміце «Лічбавы Кітай», які прайшоў у горадзе Фучжоў, што ў правінцыі Фуцзянь (Усходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульнанацыянальны QR-код здароўя, які адлюстроўвае вынікі тэстаў карыстальніка на COVID-19 і дадзеныя пра гісторыю яго падарожжаў, быў выкарыстаны больш за 60 мільярдаў разоў. Ведамства краіны па справах аховы здароўя таксама прымянялі вялікія дадзеныя для аналізу сітуацыі ў дачыненні пацверджаных выпадкаў захворвання каранавірусам і пацыентаў з падазрэннем на заражэнне гэтай хваробай, каб дакладна адсочваць асоб, якія мелі блізкія кантакты з хворымі і размяркоўваць медыцынскія рэсурсы з дапамогай лічбавых тэхналогій, адзначаецца ў дакладзе Дзяржаўнай канцылярыі інтэрнэт-інфармацыі КНР.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР, па ўсёй краіне было пабудавана больш за 1100 інтэрнэт-бальніц, пры гэтым платформы для ажыццяўлення кантролю за іх анлайн-паслугамі былі створаны ў 30 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню. Адзначаецца, што сетка дыстанцыйнага медыцынскага ўзаемадзеяння ахапіла больш за 24 тысяч медустаноў ва ўсіх гарадах акруговага ўзроўню Кітая.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.