Кітайскі камітэт ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцю» пры газеце «Жэньмінь жыбаа» ладзяць маштабны сеткавы семінар «СМІ Кітая і дзяржаў-членаў ШАС».
Сярод тэм падчас камунакацый — развіццё і перпектывы медыясферы, практычная дзейнасць новых СМІ, тэндэнцыі ў эпоху кароткаметражнага відэа, спосабы манетызацыі кантэнта, даследаванні і іх эфектыўнае прымяненне. У абмеркаванні возьмуць удзел шматлікія эксперты.
Таксама запланавана правесці Форум народнай дыпламатыі ШАС, які пройдзе ў пачатку чэрвеня ва Ухані, што ў правінцыі Хубэй (цэнтральны Кітай). Мяркуецца разгледзець актуальныя пытанні развіцця «мазгавых цэнтраў», сістэмы аховы здароўя ва ўмовах глабальных сучасных выклікаў (варта ўзгадаць тую ж пандэмію каранавіруса), а таксама вынікі ліквідацыі беднасці ў Паднябеснай.
«Звязду» запрасілі да ўдзелу ў глабальным мерапрыемстве. Чакайце падрабязнасцяў.
Мікалай ЛІТВІНАЎ
Як характары, нязломленыя лёсам, склаліся ў моцную каманду дарагіх адзін аднаму людзей.
У беларусаў спрадвеку сям’я, род былі самай вялікай каштоўнасцю.
У гонар Няскоранага чалавека.
Адказваем на зварот у рэдакцыю.