Вы тут

Апублікаваны спіс зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету


У фінальны склад на ЧС-2021 трапілі тры брамніка, 10 абаронцаў і 14 нападнікаў, інфармуе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі.


Фота: pixabay.com

Варатары: Аляксей Коласаў (2002, Дынама Мн, КХЛ), Канстанцін Шастак (2000, Северсталь, КХЛ), Дэні Тэйлар (1986, Дынама Мн, КХЛ);

Абаронцы: Андрэй Антонаў (1985, Юнацтва), Нік Бэйл (1989, Трактар, КХЛ), Сцяпан Фалькоўскі (1996), Дзмітрый Знахарэнка (1993), Ілля Шынкевіч (1989), Ілля Салаўёў (2000), Уладзіслаў Яроменка (1999, усе — Дынама Мн, КХЛ), Яўген Лісавец (1994 г.), Дзмітрый Корабаў (1989, абодва — Салават Юлаеў, КХЛ), Крысціян Хенкель (1995, Ак Барс, КХЛ).

Нападаючыя: Ягор Шаранговіч (1998, Нью-Джэрсі, НХЛ), Андрэй Бялевіч (1997 г., Тарпеда НН, КХЛ), Джэф Плат (1985, Салават Юлаеў, КХЛ), Арцём Дзямкоў (1989, Дынама Мн), Франсіс Парэ (1987) , Мікіта Камароў (1988, абодва — Авангард, КХЛ), Шэйн Прынс (1992 г., Аўтамабіліст, КХЛ), Уладзіслаў Кадола (1996, Северсталь, КХЛ), Сяргей Касціцын (1987, Браціслава Кэпіталс, Славакія, ICEHL), Герман Несцераў (1991 , Гомель), Сяргей Дрозд (1990), Станіслаў Лопачук (1992), Міхаіл Стэфановіч (1989, усе — Юнацтва), Даніла Клімовіч (2003 г., Мінскія зубры, вышэйшая ліга).

Галоўны трэнер — Міхаіл Захараў. Трэнеры — Міхаіл Кравец, Уладзімір Вараб’ёў, Дзмітрый Карпікаў.

На папярэднім этапе чэмпіянату свету ў Рызе зборная Беларусі згуляе ў групе «А», якая будзе праводзіць свае матчы ў Алімпійскім спартыўным цэнтры. Сапернікамі каманды Міхаіла Захарава стануць зборныя Славакіі (21 мая, у 20:15 па мінскім часе), Швецыі (23 мая, 16:15), Чэхіі (24 мая, 20:15), Вялікабрытаніі (26 мая, 20:15), Даніі (28 мая, 20:15), Швейцарыі (30 мая, 16:15) і Расіі (1 чэрвеня, 20:15). Чатыры лепшыя каманды з групы выйдуць у чвэрцьфінал.

Група «В» размесціцца на «Арэне Рыга». Там выступяць зборныя Канады, Фінляндыі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».