Вы тут

У Расіі пачнуць выпускаць акуляры для барацьбы з бессанню


Канцэрн «Тэхмаш» Растэха плануе ў наступным годзе пачаць выпуск адмысловых ачкоў для рэгуляцыі цыркадных рэжымаў, якія дазваляюць змагацца з бессанню і аднаўляць сутачныя біярытмы, паведаміў ТАСС са спасылкай на Растэх.


Серыйную вытворчасць плануецца пачаць з наступнага года.

«Спектр святла, які выпраменьваецца ачкамі „Blue Sky pro“, аналагічны сонечнаму святлу раніцай з 6 да 10 гадзін і вечарам з 14 да 18 гадзін. Трапляючы на сятчатку вока, ён актывуе працу клетак мозгу, якія адказваюць за „ўнутраныя гадзіны“. У выніку арганізм перамыкаецца з начнога рэжыму ў дзённы», — гаворыцца ў паведамленні. Для поўнага аднаўлення цыклу сну і няспання акуляры трэба апранаць па паўгадзіны ў дзень у паказаныя гадзіны.

Эфектыўнасць распрацоўкі даказана падчас нейрафізіялагічных даследаванняў. Выкарыстанне ачкоў у Запаляр’і забяспечыла хуткую адаптацыю да ўмоў палярнай ночы, адзначыў Растэх.

Як растлумачыў гендырэктар завода Васіль Мухін, святло актывуе працу мозгу і ўнутраныя біялагічныя гадзіны, яны таксама павінны палягчаць прывыканне да змены гадзінных паясоў і паляпшаць самаадчуванне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».