Вы тут

Санэпідслужба дала рэкамендацыі для арганізатараў летняга аздараўлення па прафілактыцы COVID-19


Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падрыхтаваў метадычныя рэкамендацыі па прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання COVID-19 пры арганізацыі работы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый для дзяцей. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.


У рэкамендацыях гаворыцца, што тэрміны пачатку першай летняй аздараўленчай змены павінны планавацца па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з улікам эпідсітуацыі на канкрэтнай адміністрацыйнай тэрыторыі, колькасці дзяцей і ахопу тэрыторый (дзеці з некалькіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з некалькіх раёнаў, абласцей) і інш.

Да пачатку першай змены кіраўнік арганізацыі разам з медработнікамі павінен распрацаваць план арганізацыйных і санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні COVID-19, дзеянняў пры выяўленні захворвання.

Уласнікам арганізацый рэкамендуецца прадугледзець дадатковае фінансаванне на правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне COVID-19.

Таксама прапісаны канкрэтныя рэкамендацыі. Напрыклад, пазначаецца, што прыём дзяцей у арганізацыі праводзіцца пры прадастаўленні меддаведак з інфармацыяй аб адсутнасці кантакту першага ўзроўню па COVID-19 па месцы жыхарства (знаходжання), выдадзеных у тэрытарыяльных арганізацыях аховы здароўя, і правядзення тэрмаметрыі. Гэта ж датычыцца і работнікаў.

Дзецям ва ўзросце 6 гадоў і старэйшым з замежных дзяржаў, а таксама тым, хто суправаджае, неабходны медыцынскі дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19, выкананага метадам ПЛР-дыягностыкі не пазней за тры дні да даты перасячэння дзяржграніцы.

Падчас знаходжання дзяцей у лагеры павінны быць створаны ўмовы, якія прадугледжваюць захаванне прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання. Размова ідзе аб максімальным раздзяленні работнікаў розных атрадаў і дзяцей пры пражыванні, арганізацыі сну, харчавання, атрадных і іншых мерапрыемстваў. У аздараўленчых (спартыўна-аздараўленчых) лагерах з дзённым знаходжаннем дзяцей, у прыватнасці, агульная колькасць дзяцей у атрадзе павінна быць не большай за 15 (дапускаецца да 20 пры недаборы другога атрада). Прадугледжваецца арганізацыя і харчаванне дзяцей аздараўленчых (спартыўна-аздараўленчых) лагераў на ўласнай базе (аб’екце харчавання). За кожным атрадам замацоўваюцца асобныя памяшканні. Адзначаецца, што дзённы сон для вучняў 3-4 класаў не можа арганізоўвацца, калі для гэтага няма ўмоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.