Вы тут

Калі Вішня цвіце


Вёска Вішня — самы далёкі населены пункт Касцюковіцкага раёна (само сабой — і ад сталіцы) — сапраўдная глыбінка: усяго толькі пару кіламетраў ад беларуска-расійскай граніцы.


З вялікай — на дзвесце дваццаць жыхароў — паціху-памалу яна стала маленькай, і цяпер у Вішнях пражывае толькі дзевяць чалавек. Сярод іх і сямідзесяцігадовая Аляксандра Бацунова, надзвычай пазітыўны чалавек, працавітая жанчына. Не з'яджае ў горад да дзяцей і ўнукаў, бо любіць сваю маленькую радзіму. Тут яна нарадзілася, выйшла замуж, пахавала мужа. Калісьці, больш за трыццаць гадоў таму, працавала даяркай у калгасе «Праўда». А цяпер таксама не лянуецца і шчыруе на агародзе — саджае бульбу, агуркі і памідоры. А колькі ў Аляксандры Фёдараўны кветак — і пад вокнамі, і ў палісадніку, і на вуліцы каля брамкі! Адпаведна назве населенага пункта, на падворку пенсіянеркі цвітуць і вішні (цяпер іх час). А яшчэ — грушы, яблыні і чаромха. У той дзень, калі я наведаў вёску Вішні, на сотках Аляксандры поўным ходам ішла пасадка другога хлеба, але прыветная жанчына знайшла хвілінку, каб пагаварыць з журналістам «Звязды» і папазіраваць перад фотакамерай.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.