Вы тут

Гуманітарны груз з кітайскай вакцынай ад COVID-19 даставяць 18 мая ў Беларусь


З аэрадрома Мачулішчы вылецеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД па маршруце Мачулішчы — Пекін — Мачулішчы для дастаўкі з Кітая гуманітарнай дапамогі — кітайскай вакцыны ад каранавіруса, паведамілі ў Міністэрстве абароны.


Ваенны экіпаж не першы раз дастаўляе гуманітарныя грузы. У лютым мінулага года Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі накіравала матэрыяльную гуманітарную дапамогу ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Паднябесная таксама аказвала дапамогу Беларусі ў барацьбе з каранавірусам.

Агульная працягласць маршруту ваеннага борта складзе 13 600 км. За 20 гадзін палёту экіпаж перасячэ 5 часавых паясоў у кожны бок.

Беларускіх лётчыкаў з 14 т гуманітарнага грузу чакаюць на радзіме ўжо заўтра.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.