Вы тут

Новы пасол Расіі пэўны час вучыўся ў брэсцкіх школах


Як вядома, новым паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі стаў Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў. Выпускнік Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўген Лук’янаў паспяхова працаваў у банкаўскай, дзяржаўнай, культурнай сферах, апошнія дзесяцігоддзі — на дыпламатычнай рабоце.


А вось у дзяцінстве будучы дыпламат некаторы час жыў у Брэсце, вучыўся ў сярэдняй школе № 1 (цяпер гімназія № 1) і СШ № 11 (цяпер гімназія № 6) — паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК. Мэр Брэста нават апублікаваў загад ад 12 студзеня 1966-га года, паводле якога Яўгена Лук’янава накіроўваюць у 7 «А» клас як вучня, што паступіў у школу цягам другой чвэрці.

— У ходзе першага візіту ў Брэст пастараемся ўключыць у праграму Яўгена Уладзіміравіча наведванне гэтых навучальных устаноў, — піша Аляксандр Рагачук.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.