Вы тут

Патрабаванні ў маркіроўцы становяцца абавязковыя


28 красавіка 2021 года завяршыўся пераходны перыяд па змяненні ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза на маркіроўку харчовай прадукцыі (ТР МС 022/2011), якое было прынята рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 14 верасня 2018 г. № 75 і ўступіла ў сілу 28 красавіка 2019 г.


Дадзенае змяненне ўстанаўлівае мінімальны памер шрыфту пры ўказанні асобных рэквізітаў: не менш як 2 мм — для назвы харчовай прадукцыі, яе колькасці, даты вырабу і тэрміну прыдатнасці; не менш як 0,8 мм — для саставу, умоў захоўвання, назвы і месца знаходжання вытворцы, імпарцёра, рэкамендацый па выкарыстанні, паказчыкаў харчовай каштоўнасці (для спецыялізаванай харчовай прадукцыі), а таксама слоў для ўказання даты вырабу, тэрміну прыдатнасці і (або) інфармацыі аб месцы іх нанясення.

На пераход да новых нормаў вытворцам і пастаўшчыкам было адведзена два гады — да 28 красавіка 2021 года. Зварот прадукцыі, вырабленай і выпушчанай у абарот у адпаведнасці са «старымі» патрабаваннямі, дапускаецца на працягу яе тэрміну прыдатнасці.

— Выкананне патрабаванняў да мінімальнага памеру шрыфту ў маркіроўцы абавязковае для ўсёй харчовай прадукцыі, — тлумачыць начальнік аддзела тэхнічнага нармавання і стандартызацыі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Людміла Скарына. — Разам з тым дадатковыя патрабаванні да памеру шрыфту пры ўказанні некаторых рэквізітаў могуць быць устаноўлены і ў тэхнічных рэгламентах на асобныя віды харчовай прадукцыі.

Разабрацца ў нюансах маркіроўкі вытворцам і пастаўшчыкам могуць дапамагчы спецыялісты БелДІСС.

— Да нас звяртаюцца і буйныя прадпрыемствы-вытворцы, і суб'екты малога і сярэдняга бізнесу, — расказвае Людміла Скарына. — Прычыны розныя. Хтосьці распрацоўвае новую прадукцыю, хтосьці ліквідуе выяўленыя, напрыклад, пры наглядзе неадпаведнасці. Нам падаюць праекты маркіровак, характарыстыкі прадукту, і мы вызначаем, што трэба выправіць, калі ўзор не адпавядае патрабаванням. Часцей за ўсё праблемы ўзнікаюць пры ўказанні саставу, пры ўжыванні харчовых дабавак і адпаведных папераджальных надпісаў. Таксама сустракаюцца недапрацоўкі ў пазначэнні даты вырабу і тэрміну прыдатнасці. За апошні час кансультацыі датычыліся маркіроўкі кандытарскіх і кулінарных вырабаў, малочнай, мясной прадукцыі.

Патрабаванні да маркіроўкі харчовай прадукцыі пастаянна ўдасканальваюцца.

Дарэчы, цяпер на публічным абмеркаванні на еўразійскай пляцоўцы знаходзіцца праект чарговага змянення ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза на маркіроўку харчовай прадукцыі, распрацоўшчыкам якога выступае Рэспубліка Беларусь (Дзяржстандарт (БелДІСС)). Яно прадугледжвае ўвядзенне патрабавання па ўказанні звестак аб ужыванні раслінных і жывёльных алеяў (тлушчаў) пры вырабе прадукцыі. Удакладняецца таксама пералік кампанентаў, якія могуць выклікаць алергічныя рэакцыі. Будуць гарманізаваны з міжнароднымі дакументамі патрабаванні да ўказання ў маркіроўцы звестак аб харчовай каштоўнасці ў частцы ўказання бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, трансізамераў тлустых кіслот. Публічнае абмеркаванне завершыцца 24 чэрвеня. Да гэтага часу ўсе зацікаўленыя асобы могуць выказаць свае заўвагі і прапановы.

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.