Вы тут

У Магілёве адкрылася ўнікальная вучэбна-эксперыментальная лабараторыя


У Магілёве, у Беларуска-Расійскім універсітэце, адкрылася вучэбна-эксперыментальная лабараторыя «Адытыўныя тэхналогіі ў вытворчасці». Гэта стала вынікам удзелу БРУ ў праекце Саюзнай дзяржавы «Развіццё адукацыйнай і навуковай дзейнасці БРУ на базе інавацыйных тэхналогій». А летась у гэтай навучальнай установе адукацыі пачалі рыхтаваць студэнтаў па новай спецыяльнасці «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій».


Лабараторыя абсталявана сучаснай тэхнікай для атрымання палімерных вырабаў метадамі адытыўных тэхналогій і даследаванняў і іх механічных уласцівасцяў. Яна ўнікальная тым, што паасобку некаторыя прыборы ёсць у іншых ВНУ краіны, а вось іх поўны набор сабраны толькі ў лабараторыі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Заняткі будуць накіраваны на набыццё ведаў у сферы лічбавізацыі працэсу, праектавання і стварэнне вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій.

Урачыстае адкрыццё і прэзентацыя лабараторыі адбыліся падчас VІІ Магілёўскага фестывалю навукі.

Таццяна МАЛІНІНА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».