Вы тут

Беларускі саюз жанчын на выхадных распачаў рэспубліканскую акцыю «Дорым радасць»


Беларускі саюз жанчын на выхадных распачаў рэспубліканскую акцыю «Дорым радасць», прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Падчас акцыі члены арганізацыі і валанцёры плануюць навесці парадак на дзіцячых пляцоўках.


Фота БелТА.

Самі члены прэзідыума Беларускага саюза жанчын на чале са старшынёй БСЖ, першым намеснікам міністра аховы здароўя Аленай БОГДАН узялі ўдзел у добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі ў Маскоўскім раёне Мінска. Да добраўпарадкавання далучыліся і прадстаўнікі мясцовай улады. Жанчыны займаліся афарбоўкай абсталявання і пасадкай кветак. Абнавілі не толькі спартыўны інвентар, горкі і пясочніцы, але і лаўкі.

Работа ў той дзень кіпела і ў іншых дварах ва ўсіх абласных цэнтрах. У Брэсце акцыю распачалі на тэрыторыі цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання, у Віцебску — у двары па вуліцы Смаленскай, у Гомелі — на Рэчыцкім праспекце.

У Гродне ў двары па вуліцы Валковіча, дзе знаходзяцца чатыры дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, не толькі пафарбавалі гульнявое абсталяванне, але і правялі забаўляльную праграму для дзяцей. Яркія казачныя персанажы спявалі і танцавалі, а пад канец праграмы пачаставалі малых марожаным.

У Магілёве добраўпарадкоўвалі прылеглую тэрыторыю дома па Віцебскім праспекце. Высаджвалі шарападобную вярбу, бэз і іншую зеляніну, прыводзілі ў парадак клумбы, падфарбоўвалі бардзюры.

У выхадныя мерапрыемствы акцыі адбыліся і ў некаторых раённых гарадах і пасёлках, але ў асноўным добраўпарадкаванне ў іх будзе весціся ў наступныя дні і да 1 чэрвеня.

Старшыня Беларускага саюза жанчын адзначыла, што акцыя пройдзе па ўсёй краіне, а дзясяткі пляцовак для дзіцячага адпачынку і гульняў, дзякуючы гэтаму праекту, набудуць акуратны і дагледжаны выгляд.

«Сёння мы хочам паказаць, што для таго, каб навесці парадак, патрэбны толькі жаданне і добрае сэрца. Мы запрашаем да гэтай акцыі абсалютна ўсіх. Прыходзьце, пакажыце на справе, што такое клопат пра дзяцей. Бо для добрых спраў не трэба нейкіх асаблівых выдаткаў. Самае галоўнае — мець жаданне падарыць радасць дзецям», — адзначыла Алена Богдан.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Для добрых спраў не трэба асаблівых выдаткаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

З Васілём Цішкевічам, навуковым супрацоўнікам Слуцкага краязнаўчага музея, мы знаёмыя даўно.

Грамадства

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Сёння ад рукі пішуць рэдка, мы жывём у эпоху месенджараў.

Грамадства

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Папера стала выдатнай альтэрнатывай дарагім ажурным тканінам.

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.