Вы тут

МЗС да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны запускае праект у сацсетках


Міністэрства замежных спраў Беларусі да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны запускае праект у сацсетках, паведамілі ў ведамстве.


«Мы прапануем паглядзець на Брэсцкую крэпасць і гісторыю яе абароны не толькі праз прызму сухіх фактаў і статыстыкі, а ўбачыць лёсы звычайных людзей, асобы са сваімі радасцямі і нягодамі, — адзначылі ў міністэрстве. — З сённяшняга дня і да 22 чэрвеня мы будзем дзяліцца ўрыўкамі з асабістых пісем ваеннаслужачых крэпасці і членаў іх сем’яў, напісаных імі літаральна за некалькі тыдняў да пачатку гэтай страшнай вайны».

У МЗС прапануюць «сфакусіравацца ў гэтай серыі пастоў на тых, хто страціў у агні гісторыі сваё жыццё». «Калі вы захочаце падтрымаць нас і падзяліцца ўрыўкамі з пісем сваіх родных і блізкіх, напісаных імі да або ў час вайны, калі ласка, размяшчайце інфармацыю з хэштэгам #ВОВ80», — паведамілі ў прэс-службе МЗС.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.