Вы тут

Інвестар з Новай Зеландыі плануе ў Езярышчы арганізаваць унікальную вытворчасць віскі з насення кіноа


На базе былога дзіцячага дома, які прададзены за базавую велічыню на аўкцыёне, у гарадскім пасёлку Езярышча Гарадоцкага раёна інвестар у бліжэйшыя два гады плануе арганізаваць унікальную вытворчасць віскі з насення кіноа (хлебная збожжавая культура, якая адносіцца да псеўдазерневых). На сёння ёсць толькі два аналагічныя заводы: у ЗША і Аўстраліі. Пра гэта паведамілі «Звяздзе» ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».


Таксама плануецца зрабіць офісны будынак па ўзоры старажытнага маёнтку, які інвестар бачыў у Англіі, і адкрыць міні-гатэль для адпачываючых, бо непадалёк размешчана маляўнічае возера.

Гэты ж пакупнік у красавіку ўжо набыў навучальны корпус у Гарадку, таксама за базавую велічыню. Там плануе арганізаваць вырошчванне і фасоўку новай для Беларусі культуры — кіноа. У наступным годзе плануецца засеяць каля 500 га, а на працягу бліжэйшых пяці гадоў — парадку 2–3 тыс. га з намерам заняць 18 % на сусветным рынку вытворчасці гэтага насення.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».