Вы тут

«Кожны жыхар Беларусі, асабліва ў цяперашніх умовах, павінен ведаць і бачыць, што ўсе рашэнні прымаюцца калегіяльна і адкрыта»


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі павышэнне ролі гэтага органа ў жыцці дзяржавы. На парадку дня пытанні абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрымання грамадзянскага міру і згоды, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму.


Фота: БелТА

«Савет бяспекі — не адны сілавікі»

Яго ўдзельнікі абмеркавалі павышэнне ролі гэтага органа ў жыцці дзяржавы. На парадку дня былі абарона незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрымання грамадзянскага міру і згоды, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму.

«Безумоўна, роля і паўнамоцтвы Савета бяспекі павінны быць сувымерныя з тымі рызыкамі і пагрозамі, якія ставіць перад намі час», — адзначыў Прэзідэнт.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў склад Савета Бяспекі ўваходзяць не толькі сілавікі. «Тым, хто сёння рэфлексуе ў сетках і месенджарах на новы Дэкрэт і не валодае пытаннем, растлумачу. Савет бяспекі — гэта не „адны сілавікі“. Сярод пастаянных членаў Савета бяспекі палова службовых асоб — асабліва грамадзянскія людзі: кіраўнікі Урада, абедзвюх палат Парламента і Адміністрацыі Прэзідэнта», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гэты канстытуцыйны орган забяспечвае рэалізацыю паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку як Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі. Таму, па яго словах, натуральна, што ў яго складзе ёсць «сілавікі».

Адной з тэм пасяджэння стала распрацоўка новага палажэння аб Савеце бяспекі. Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэты дакумент абапіраецца на Канстытуцыю, Закон «Аб абароне», Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і іншыя нацыянальныя і міжнародныя нарматыўныя прававыя акты, прынятыя за ўвесь перыяд незалежнай Беларусі. Пры яго падрыхтоўцы ўважліва вывучаны і ўлічаны досвед дзейнасці падобных калегіяльных органаў у іншых краінах. Перш за ўсё нашых саюзнікаў.

«Прынцыпова важна, каб новы акт заканадаўства, які ў дэталях рэгламентуе дзейнасць Савета бяспекі, не меў ніякіх абмежавальных грыфаў і стаў цалкам адкрытым для грамадства. Кожны жыхар Беларусі, асабліва ў цяперашніх умовах, павінен ведаць і бачыць, што ўсе рашэнні прымаюцца калегіяльна і адкрыта», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Дзейнасць дзяржаўных органаў павінна быць эфектыўнай і скаардынаванай»

Найважнейшай задачай Савета бяспекі беларускі лідар назваў разгляд пытанняў унутранай і знешняй палітыкі ў кантэксце нацыянальнай бяспекі. «Акрамя таго, дзейнасць усіх дзяржаўных органаў у пераадоленні сучасных выклікаў і пагроз павінна быць не толькі эфектыўнай, але і максімальна скаардынаванай», — дадаў ён.

Прэзідэнт закрануў і пашырэнне паўнамоцтваў Савета бяспекі. «Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, па тэрміналогіі ЗША, у „дзяржаву, якая не склалася“, мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі. Такое пашырэнне паўнамоцтваў будзе садзейнічаць забеспячэнню стабільнай і бяспечнай работы ўсёй дзяржавы і кожнага чалавека. Усё гэта пытанні абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, аб якіх і гаворыцца ў падпісаным мной 9 мая Дэкрэце», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы выстаім, калі не расслабімся»

Кіраўнік дзяржавы асабліва засяродзіў увагу на Дэкрэт ад 9 мая 2021 г. № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». «Дэкрэт тычыцца аднаго выпадку або моманту ў гісторыі краіны, калі, не дай бог, гэта адбудзецца. Вы ведаеце, які гэта выпадак. Уявіце тую сітуацыю, зыходзячы з вопыту мінулага года, якая ў выніку будзе сітуацыя ў краіне. Няцяжка спрагназаваць, я яе добра прагназую. І вось на гэты перыяд будзе дзейнічаць Дэкрэт. Натуральна, калі абяруць новага Прэзідэнта, адпадзе неабходнасць у дэкрэце і ён будзе адменены новым Прэзідэнтам ці парламентам і новым прэзідэнтам, у залежнасці ад новай Канстытуцыі, я спадзяюся», — удакладніў Прэзідэнт.

«Гэты дэкрэт толькі на адзін момант. Для чаго? Перш за ўсё для таго, каб вы і тыя мільёны, якія падтрымліваюць цяперашнюю палітыку не турбаваліся за свой лёс. Мы ўсе людзі і ў кожнага ёсць дзеці, унукі. І нашы ворагі павінны разумець, што такім чынам дэстабілізаваць краіну не атрымаецца», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што пры абмеркаванні дэкрэта некаторыя перажывалі, што Прэзідэнт не давярае прэм’еру. «Я не кажу цяперашняму прэм’еру. Можа, на той момант на пасадзе прэм'ера будзе іншы чалавек. Але ў дадзеным выпадку, калі казаць пра прэм'ера: што значыць не давярае? Асобна прапісана, што ён з'яўляецца старшынёй у Савеце бяспекі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Прэзідэнта, у выпадку, калі будзе задзейнічаны дэкрэт, галоўнае пытанне аб выбарах Прэзідэнта і стабілізацыі сітуацыі ў краіне абавязкова будзе вырашацца пры ўдзеле губернатараў. «Стабілізацыя будзе залежаць ад выбараў Прэзідэнта і гэтае пытанне павінна вырашацца пры ўдзеле губернатараў, магчыма, як і іншыя пытанні, якія вы вынесеце на пасяджэнне Савета бяспекі. Без губернатараў мы не вырашым ніводнае пытанне ў краіне. Таму яны з правам голасу будуць прысутнічаць на пасяджэнні Савета бяспекі, як і ўсе яго члены будуць галасаваць па галоўным пытанні — калі, у якія тэрміны будуць праведзены выбары новага Прэзідэнта», — растлумачыў беларускі лідар.

«Мне ніхто не раіў гэты Дэкрэт, што як. Я прыняў рашэнне каб усе рашэнні Савета бяспекі прымаліся тайным галасаваннем, і нішто не ціснула на меркаванні членаў Савета бяспекі. Што тут недэмакратычнага? Што тут не так? Вось сутнасць гэтага дэкрэта, а інтэрпрэтаваць яго можна па-рознаму, фантазіі ў людзей хапае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Завяршчаючы гэтую тэму Прэзідэнт заклікаў членаў Савета бяспекі не расслабляцца. «Я і так, бачу, што малайцы, бачыце, кантралюеце сітуацыю, па галоўных пытаннях рэагуеце як след. Але вы павінны выразна разумець, што супраць нас працуюць з вялізным вопытам спецслужбы, мы наогул яшчэ немаўляты ў параўнанні з імі, і нам трэба выстаяць, і мы выстаім калі не расслабімся», — звярнуўся да прысутных Аляксандр Лукашэнка.  

«На нашым баку праўда і пераважная большасць людзей. Сёння ўжо і тыя, якія галасілі, зразумелі, чаго хацелі тыя, хто вываліў тады ў жніўні на вуліцы, бачылі, як яны дзейнічалі. Той мяцеж у форме бліцкрыгу мы пераадолелі, як і многія наступныя этапы, упэўнены, пераадолеем і ўсе астатнія цяжкасці. Пры гэтым важна памятаць, што галоўнае для нас — эканоміка», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».