Вы тут

МПЗ растлумачыла парадак маркіроўкі астаткаў забароненых тавараў спецыяльнымі кантрольнымі знакамі


Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла парадак маркіроўкі астаткаў забароненых тавараў спецыяльнымі кантрольнымі знакамі, паведамілі на сайце ведамства.


У МПЗ адзначылі, што пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2021 года нумар 240 «Аб прымяненні спецыяльных мер» устаноўлены пералік забароненых тавараў, а таксама зацверджана палажэнне аб парадку дзеянняў адносна такіх тавараў. Палажэннем прадугледжана магчымасць суб’ектам гаспадарання рэалізаваць існуючыя ў іх астаткі забароненых тавараў, прамаркіраваўшы іх спецыяльнымі кантрольнымі знакамі.

Спецыяльныя кантрольныя знакі наносяцца на тавар, этыкетку альбо на любую паверхню ўпакоўкі тавару, прызначанай для продажу або першаснай упакоўкі тавару, што рэалізуецца сумесна з таварам. Спецыяльныя кантрольныя знакі павінны быць нанесены такім чынам, каб выразна праглядаліся серыі і нумары нанесеных спецыяльных кантрольных знакаў, якія дазваляюць іх ідэнтыфікаваць, а таксама не перашкаджаць давядзенню да ведама спажыўцоў інфармацыі аб спажывецкіх уласцівасцях тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы спецыяльнымі кантрольнымі знакамі.

Пры маркіроўцы легкавога аўтамабіля спецыяльны кантрольны знак наносіцца на ўнутраны бок накрыўкі люка заліўной гарлавіны.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У Блізнятаў ёсць шанц кардынальна змяніць жыццё.