Вы тут

Мінгарвыканкам расказаў пра шкоду вулічнага гандлю


Памер штрафу за несанкцыянаваны гандаль — да 50 базавых велічынь, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на галоўнага спецыяліста аддзелу гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Вольгу Цыбульскую.


Фота: pixabay.com

Мінгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў прымаюць меры, каб спыніць несанкцыянаваны гандаль, — адзначыла В. Цыбульская. — У прыватнасці, створаны рабочыя групы з прадстаўнікоў аддзелаў гандлю, РАУС, падатковай інспекцыі. У сталіцы з пачатку года яны правялі 222 рэйду і склалі 465 адміністрацыйных пратаколаў.

Гандаль з рук дастаўляе горадзе мноства праблем, адзначыла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Цімашэнка. Часта нядбайныя гандляры не прыбіраюць за сабой, пакідаюць на «кропцы» бытавыя і харчовыя адходы — а гэта рай для грызуноў і насякомых.

— У нелегальных прадаўцоў адсутнічаюць гандлёвае, халадзільнае абсталяванне, — сказала В. Цімашэнка. — У іх няма медыцынскіх даведак, а таксама элементарных умоў для захавання правіл асабістай гігіены. Нядобрасумленныя гандляры рэалізуюць тавар без дакументаў, якія пацвярджаюць яго якасць і бяспеку. Кансерваваная і вяленая прадукцыя «ад бабуль» таксама сумнеўнай якасці, ужыўшы яе, можна заразіцца батулізмам.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.