Вы тут

Беларуская федэрацыя біятлону пракаментавала перанос этапу Кубку свету з «Раўбіч»


Беларуская федэрацыя біятлона з глыбокім шкадаваннем успрыняла рашэнне Выканаўчага камітэта Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU), прынятае без якіх-небудзь кансультацый з беларускім бокам, аб пераносе восьмага этапу Кубка свету па біятлоне 2022 года з Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце федэрацыі.


У беларускай федэрацыі біятлону адзначылі, што беларускі бок цалкам выканаў усе патрабаванні, якія прад’яўляюцца да арганізатараў буйных міжнародных спаборніцтваў. Праведзена мадэрнізацыя спартыўнага комплексу «Раўбічы», якому прысвоена найвышэйшая катэгорыя А, якая дае права праводзіць біятлонныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. «Паводле ацэнак спартсменаў і спецыялістаў, „Раўбічы“ з'яўляюцца адной з лепшых біятлонных арэн у свеце, — адзначаецца ў заяве. — у апошнія гады Беларусь прыняла некалькі міжнародных турніраў (два чэмпіянаты Еўропы, чэмпіянат свету сярод юнакоў і юніёраў, этап Кубка IBU, чэмпіянат свету па летнім біятлоне), паспяховае правядзенне якіх разглядаецца IBU як абавязковая ўмова для атрымання права на правядзенне этапу Кубка свету па біятлоне».

Беларуская федэрацыя нагадала, што ў лютым 2020 года Беларусь аператыўна адгукнулася на просьбу IBU аб тэрміновым пераносе адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне з эстонскага горада Отэпя з прычыны адсутнасці дастатковага снежнага покрыва там, як і ў большасці краін Еўропы. «Паводле ацэнак IBU, вышэйзгаданыя прэстыжныя спаборніцтвы праведзены на высокім арганізацыйным і прафесійным узроўні, нягледзячы на сціслыя тэрміны падрыхтоўкі, вельмі складаныя кліматычныя фактары і іншыя цяжкасці. Падрыхтавана кампетэнтная каманда спецыялістаў і суддзяў, здольных арганізаваць правядзенне любых біятлонных мерапрыемстваў», — сказана ў заяве федэрацыі.

У Беларусі шмат зроблена для развіцця дзіцяча-юнацкага спорту. Пабудаваныя лыжна-біятлонныя трасы ў Гомелі, Баранавічах, Чавусах, Гарадку, мадэрнізаваны стадыёны і лыжаролерныя трасы ў Навагрудку. Наваполацку і іншыя. Праводзіцца маштабная работа па распрацоўцы і ўкараненні інавацыйных падыходаў па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву, якая не мае аналагаў на постсавецкай прасторы.

«Дзякуючы яркім перамогам беларускіх біятланістаў значна вырас аўтарытэт беларускага спорту на міжнароднай арэне, няўхільна расце колькасць аматараў біятлона ў рэспубліцы. Перакананыя, што Беларусь правяла б этап Кубка свету ў 2022 годзе на самым высокім узроўні, і спадзяемся, што факт яго пераносу з „Раўбіч“ застанецца адзіным падобным выпадкам у гісторыі, а шматлікія беларускія заўзятары, якія, без сумневу, запоўняць любую колькасць глядацкіх месцаў на хатнім стадыёне і з нецярпеннем чакалі адменены этап, яшчэ атрымаюць магчымасць дакрануцца да сусветнага біятлону ў любімай Беларусі», — рэзюмуецца ў заяве федэрацыі біятлону.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».