Вы тут

Філармонія ў Віцебску запускае новы праект «Сцэна. Заслона. Кулісы»


Віцебская абласная філармонія гатовая прадаставіць сваім гледачам новую паслугу — наведаць філармонію не толькі для таго, каб паслухаць канцэрт, але і ўбачыць сакрэты падрыхтоўкі музычнага спектакля, паведамілі «Звяздзе» ва ўстанове культуры.


Мерапрыемства ўключае ў сябе экскурсію па лабірынтах будынку, наведванне рэпетыцый салістаў і творчых калектываў, агляд касцюмернай, азнаямленне з працай гукарэжысёра і мастака па святле, агляд музычных інструментаў.

Наведвальнікі змогуць бліжэй пазнаёміцца з нябачным бокам працы ў філармоніі, убачыць легендарны орган «GLATTER-GÖTZ», прымерыць галаўны ўбор прынцэсы з музычнай казкі, сыграць і праспяваць разам з музычным ансамблем і нават выйсці на сцэну, каб паспрабаваць сябе ў ролі артыста...

Праект прызначаны як для дзяцей, так і для дарослых. Мерапрыемства праходзіць у буднія дні для арганізаваных груп.

Папярэдні запіс па тэлефоне: 8-0212-36-83-88.  

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю – pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.