Вы тут

Пакаленні незабытай вёскі


Жыхар Касцюковічаў Сяргей Ушакоў нарадзіўся ў вёсцы Малы Хоцімск, але ў выніку аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі яго малая радзіма аказалася ў небяспечнай зоне і была выселена.


Населены пункт закапалі, і толькі могілкі нагадваюць, што тут было паселішча. Але для Сяргея яго малая радзіма жывая. Ён наведвае родны куток сама меней тры разы на год — на Радаўніцу, на Дзень Перамогі і на Дзень Незалежнасці: каб прыбраць могілкі, ускласці кветкі, паставіць шыльдачкі з фатаграфіямі там, дзе жылі яго бацькі і дзяды (такая незвычайная і патрыятычная ў Сяргея традыцыя). Сяргееў дзед і сам быў ветэранам вайны, а яшчэ ён сябраваў з легендарным суседам — поўным кавалерам ордэна Славы Іванам Зайцавым.

— Пра слаўнага суседа мне часта расказваў дзядуля. Магіла франтавіка знаходзіцца на нашых вясковых кладах, — распавядае Сяргей Ушакоў.  — У дзевяностых гадах, калі мы сталі перасяленцамі, я пачаў наведваць памятны куток і, вядома, даглядаю магілы не толькі сваіх продкаў, але і знакамітага земляка. І для мяне гэта вельмі ганарова!

Падпалкоўнік Сяргей Ушакоў працуе ў раённым упраўленні МНС, з'яўляецца намеснікам камандзіра па палітычнай частцы. Служба службай, але непахіснае стаўленне да малой радзімы, да гісторыі і да жыцця — добры прыклад патрыятычнага выхавання. Дзякуючы Ушакову я таксама даведаўся яшчэ пра аднаго героя звяздоўскага праекта «Дарогамі Славы».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.