Вы тут

На аэрадроме Мачулішчы прызямліўся самалёт з 300 тыс. кітайскіх вакцын ад COVID-19


На аэрадроме Мачулішчы прызямліўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з гуманітарнай дапамогай ад Кітайскай Народнай Рэспублікі. На борце — кітайская вакцына ад каранавіруса, перадае БЕЛТА.


Фота: Міністэрства аховы здароўя.

Вакцыну распрацавала кампанія China National Biotec Group — падраздзяленне найбуйнейшай кітайскай фармкарпарацыі Sinopharm. У лютым КНР перадала нашай краіне 100 тыс. доз гэтай вакцыны. А сёння ў Беларусь прыбыло яшчэ 300 тыс. доз — на 150 тыс. чалавек.

Міністр аховы здароўя Беларусі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі падпісалі акт аб перадачы нашай краіне вакцыны ад COVID-19 у якасці гуманітарнай дапамогі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.