Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму»


Закон Рэспублікі Беларусь

Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 красавіка 2021 г.

Адобраны Саветам Рэспублікі 21 красавіка 2021 г.

Артыкул 1. Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 г. наступныя змяненні:

1. Частку другую артыкула 158 пасля слоў «працоўных праваадносін,» дапоўніць словамі «а таксама справы аб прызнанні арганізацыі, у тым ліку замежнай або міжнароднай арганізацыі, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, яе ліквідацыі, забароне выкарыстання яе сімволікі і атрыбутыкі, аб прызнанні сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі».

2. Артыкул 313 дапоўніць пунктам 42 наступнага зместу: «42) аб прызнанні забастоўкі незаконнай;».

Артыкул 2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2007 года № 203-З «Аб процідзеянні экстрэмізму» выкласці ў новай рэдакцыі:

«Гэты Закон вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы процідзеяння экстрэмізму ў мэтах абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў асобы, канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэння бяспекі грамадства і дзяржавы.

ГЛАВА 1

Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якія прымяняюцца ў гэтым Законе, і іх азначэнні

Экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць) — дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства (далей, калі не пазначана іншае, — грамадзяне) альбо палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый, у тым ліку замежных або міжнародных арганізацый або іх прадстаўніцтваў (далей, калі не пазначана іншае, — арганізацыі), фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:

гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;

захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;

стварэння экстрэмісцкага фарміравання або ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні;

садзейнічання ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжання навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці;

распаўсюджвання ў гэтых мэтах загадзя лжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь;

абразы ў гэтых мэтах прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання;

стварэння ў гэтых мэтах незаконнага ўзброенага фарміравання;

ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці;

распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы, у тым ліку здзяйснення ў названых мэтах проціпраўных дзеянняў супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі, парадку кіравання, жыцця і здароўя, асабістай свабоды, гонару і годнасці асобы, маёмасці;

арганізацыі і ажыццяўлення масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, звязаных з пашкоджаннем або знішчэннем маёмасці, захопу будынкаў і збудаванняў, іншых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўнага ўдзелу ў іх па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы;

здзяйснення ў гэтых мэтах незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў;

прапаганды выключнасці, перавагі альбо непаўнавартаснасці грамадзян па прыкмеце іх сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці моўнай прыналежнасці;

распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама вырабу, выдання, захоўвання або перавозкі такіх матэрыялаў у мэтах распаўсюджвання;

рэабілітацыі нацызму, прапаганды або публічнага дэманстравання, вырабу, распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, а роўна захоўвання або набыцця такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання;

перашкоды законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб гэтых органаў, камісій, здзейсненай з ужываннем гвалту, пагрозы яго прымянення, падману, подкупу, а таксама прымянення гвалту альбо пагрозы гвалтам у адносінах да блізкіх названых службовых асоб з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці або прымусу да змянення характару такой дзейнасці альбо з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў;

фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці;

публічных заклікаў да арганізацыі або правядзення ў гэтых мэтах незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, альбо ўключэння асоб ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы прымянення гвалту, падману або выплаты ўзнагароды, або іншай арганізацыі або правядзення такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання адной або некалькім асобам, або прычыненне шкоды ў буйным памеры;

публічных заклікаў да дзеянняў, указаных у абзацах другім — сямнаццатым гэтай часткі, а таксама публічнага апраўдання такіх дзеянняў.

Экстрэмісцкія матэрыялы — сімволіка і атрыбутыка, інфармацыйная прадукцыя (друкаваныя, аўдыё-, аўдыёвізуальныя і іншыя інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, плакаты, партрэты, транспаранты і іншая наглядная агітацыя, рэкламная прадукцыя), прызначаныя для публічных дэманстрацый, выкарыстання і распаўсюджвання альбо распаўсюджаныя любым спосабам у мэтах уцягнення ў экстрэмісцкую дзейнасць і яе прапаганды і прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.

Экстрэмісцкая арганізацыя — арганізацыя, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, альбо якая аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, або якая прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць, у дачыненні да якой прынята і ўступіла ў законную сілу рашэнне суда аб прызнанні яе экстрэмісцкай.

Экстрэмісцкае фарміраванне — група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, альбо якая аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, альбо якая прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць, у дачыненні да якой прынята рашэнне Міністэрства ўнутраных спраў або Камітэта дзяржаўнай бяспекі аб прызнанні яе экстрэмісцкай.

Экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка — якія выкарыстоўваюцца ў мэтах ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці ці яе прапаганды, у тым ліку шляхам публічнай дэманстрацыі, і пры закліках да дзейнасці і дзеянняў, указаных у абзацах другім — сямнаццатым часткі першай гэтага артыкула, сцягі, гімны і іншыя музычныя творы, атрыбуты уніформы, свастыкі, эмблемы, сімвалы, графіці, лагатыпы, вымпелы, значкі і іншыя адметныя знакі або іх копіі, іншыя падобныя аб'екты, уключаючы аб'екты, якія з'яўляюцца або могуць з'яўляцца аб'ектамі аўтарскага права, сумежных правоў, права прамысловай уласнасці, у тым ліку нацысцкая сімволіка і атрыбутыка, а роўна любыя выявы асоб, у адносінах да якіх ёсць уступіўшы ў законную сілу прыгавор суда ў сувязі з учыненнем дзеянняў, названых у частцы першай гэтага артыкула.

Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці — выдзяленне або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для здзяйснення дзеянняў, названых у абзацах другім — шаснаццатым, васямнаццатым і дзевятнаццатым часткі першай гэтага артыкула, як асобнымі асобамі, так і экстрэмісцкімі арганізацыямі і фарміраваннямі.

Тэрміны «нацызм», «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка», «рэабілітацыя нацызму», якія прымяняюцца ў гэтым Законе, маюць значэнні, вызначаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму».

Артыкул 2. Прававая аснова дзейнасці па процідзеянні экстрэмізму

Прававую аснову дзейнасці па процідзеянні экстрэмізму складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гэты Закон, іншыя акты заканадаўства, а таксама міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь.

Процідзеянне рэабілітацыі нацызму ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму».

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія ўтрымліваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

Артыкул 3. Асноўныя прынцыпы процідзеяння экстрэмізму

Процідзеянне экстрэмізму грунтуецца на прынцыпах:

законнасці;

прызнання, захавання і абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама правоў і законных інтарэсаў арганізацый;

спалучэння галосных і тайных метадаў процідзеяння экстрэмізму;

прыярытэту забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

супрацоўніцтва дзяржавы з арганізацыямі і грамадзянамі;

прыярытэту прадугледжаных заканадаўствам аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў і аб процідзеянні экстрэмізму мер прафілактыкі правапарушэнняў, накіраваных на выяўленне і ліквідацыю прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць экстрэмісцкай дзейнасці (далей — прафілактычныя меры);

непазбежнасці пакарання за экстрэмісцкую дзейнасць.

Артыкул 4. Асноўныя кірункі процідзеяння экстрэмізму

Процідзеянне экстрэмізму ажыццяўляецца пры дапамозе:

грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, фарміравання ў грамадзян духоўна-маральных каштоўнасцяў, грамадзянскасці і патрыятызму;

ажыццяўлення прафілактычных мер;

папярэджання, выяўлення і спынення экстрэмісцкай дзейнасці.

Артыкул 5. Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння экстрэмізму

Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь супрацоўнічае ў галіне процідзеяння экстрэмізму з замежнымі дзяржавамі, іх праваахоўнымі органамі, органамі бяспекі і спецыяльнымі службамі, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць барацьбу з экстрэмізмам.

ГЛАВА 2

Асновы процідзеяння экстрэмізму

Артыкул 6. Суб'екты процідзеяння экстрэмізму

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю па супрацьдзеянні экстрэмізму ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Каардынацыя дзейнасці суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з улікам палажэнняў гэтага Закона.

Суб'ектамі процідзеяння экстрэмізму ў межах іх кампетэнцыі з'яўляюцца:

органы ўнутраных спраў;

органы дзяржаўнай бяспекі;

органы пракуратуры;

органы пагранічнай службы;

мытныя органы;

орган дзяржаўнай аховы;

Следчы камітэт;

рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы культуры;

рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі;

рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы адукацыі;

рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па справах рэлігій і нацыя-
нальнасцяў;

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі;

органы юстыцыі;

органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;

мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Артыкул 7. Кампетэнцыя суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму

Органы ўнутраных спраў у галіне процідзеяння экстрэмізму ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасці суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму, іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку ў частцы паўнаты і своечасовасці рэалізацыі імі сваіх паўнамоцтваў у галіне процідзеяння экстрэмізму.

Органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі ў галіне процідзеяння экстрэмізму ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

ажыццяўляюць маніторынг, прагназаванне сацыяльна-палітычнай
сітуацыі;

ажыццяўляюць інфармацыйнае і іншае забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

забяспечваюць ажыццяўленне на планавай міжведамаснай аснове прафілактычных мер.

Органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, пагранічнай службы, мытныя органы, орган дзяржаўнай аховы ў галіне процідзеяння экстрэмізму ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць прафілактычныя меры і іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Органы пракуратуры пры выяўленні фактаў парушэння заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму, а таксама пры атрыманні звестак аб такіх фактах рэалізоўваюць паўнамоцтвы па процідзеянні экстрэмізму ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства, а таксама ажыццяўляюць крымінальны пераслед асоб, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з экстрэмізмам, і іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Следчы камітэт ажыццяўляе крымінальны пераслед асоб, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з экстрэмізмам, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання ў сферах культуры, масавай інфармацыі і адукацыі, а таксама Нацыянальная акадэмія навук Беларусі рэалізоўваюць паўнамоцтвы ў галіне процідзеяння экстрэмізму ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Міністэрства юстыцыі, адпаведныя ўпраўленні юстыцыі, рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць кантроль за адпаведнасцю дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных арганізацый заканадаўству ў галіне процідзеяння экстрэмізму і іх статутам.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўдзельнічаюць у процідзеянні экстрэмізму ў межах сваёй кампетэнцыі.

Суб'екты процідзеяння экстрэмізму накіроўваюць інфармацыю аб прымяненні мер процідзеяння экстрэмізму ў Міністэрства ўнутраных спраў у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 8. Паўнамоцтвы іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне процідзеяння экстрэмізму

Дзяржаўныя органы, не названыя ў артыкуле 6 гэтага Закона, і іншыя арганізацыі ажыццяўляюць прафілактычныя меры, удзельнічаюць у выяўленні і спыненні экстрэмізму, а таксама аказваюць садзейнічанне суб'ектам процідзеяння экстрэмізму ў межах сваёй кампетэнцыі, устаноўленай гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Глава 3

Меры процідзеяння экстрэмізму

Артыкул 9. Афіцыйнае папярэджанне

Пры выяўленні ў дзеяннях грамадзяніна прыкмет, якія сведчаць аб здзяйсненні дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона, пры адсутнасці падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў тэрмін не пазней за сем сутак з даты атрымання звестак аб парушэнні заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму ў мэтах спынення такіх дзеянняў і (або) недапушчэння іх у далейшым выносіцца афіцыйнае папярэджанне.

Афіцыйнае папярэджанне аб'яўляецца органамі ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пракурорам на падставе матэрыялаў суб'екта процідзеяння экстрэмізму або ўласных матэрыялаў пад распіску на працягу трох сутак пасля яго вынясення.

Форма афіцыйнага папярэджання зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пры нязгодзе з афіцыйным папярэджаннем грамадзянін, якому яно аб'яўлена, мае права абскардзіць яго вышэйстаячай службовай асобе адпаведнага дзяржаўнага органа, вышэйстаячаму пракурору ці ў суд.

Артыкул 10. Прадпісанне

Заснавальніку (удзельніку, уласніку маёмасці), кіраўніку (кіруючаму органу) арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку пры выяўленні ў дзейнасці гэтых арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка прыкмет, якія сведчаць аб здзяйсненні дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона, пры адсутнасці падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці выносіцца прадпісанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Прадпісанне выносіцца органамі ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пракурорам на падставе матэрыялаў суб'екта процідзеяння экстрэмізму або ўласных матэрыялаў у тэрмін не пазней за сем сутак з даты атрымання звестак аб парушэнні заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму.

Прадпісанне не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля яго вынясення выдаецца (накіроўваецца) заснавальніку (удзельніку, уласніку маёмасці), кіраўніку (кіруючаму органу) арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку.

У прадпісанні ўказваюцца падставы для яго вынясення, дапушчаныя арганізацыяй, індывідуальным прадпрымальнікам парушэнні і ўстанаўліваецца тэрмін для іх ліквідацыі.

Заснавальнік (удзельнік, уласнік маёмасці), кіраўнік (кіруючы орган) арганізацыі, індывідуальны прадпрымальнік абавязаны ў месячны тэрмін прыняць меры, неабходныя для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, і пісьмова паведаміць асобе, якая вынесла прадпісанне, аб іх ліквідацыі і (або) прадставіць ёй дакументы, якія пацвярджаюць ліквідацыю парушэнняў, ва ўстаноўлены ў прадпісанні тэрмін.

Пры нязгодзе з прадпісаннем заснавальнік (удзельнік, уласнік маёмасці), кіраўнік (кіруючы орган) арганізацыі, індывідуальны прадпрымальнік, якім яно вынесена, мае права абскардзіць яго вышэйстаячай службовай асобе адпаведнага дзяржаўнага органа, вышэйстаячаму пракурору ці ў суд.

Непрыняцце або несвоечасовае прыняцце мер па выкананні патрабаванняў прадпісання (за выключэннем выпадкаў прызнання ва ўстаноўленым парадку прадпісання незаконным), а таксама паўторнае на працягу года вынясенне прадпісання з'яўляюцца падставамі для ліквідацыі (спынення дзейнасці) арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка ў парадку, устаноўленым гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Артыкул 11. Прыпыненне дзейнасці арганізацыі, прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка

Дзейнасць арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнага прадпрымальніка прыпыняецца пастановай Генеральнага пракурора, пракурораў абласцей, г. Мінска ў месячны тэрмін з дня выяўлення фактаў, а таксама атрымання звестак пра факты, якія сведчаць аб:

падрыхтоўцы да здзяйснення або здзяйсненні заснавальнікам (удзельнікам, уласнікам маёмасці), кіраўніком (кіруючым органам) арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона;

непрыняцці або несвоечасовым прыняцці мер па выкананні патрабаванняў прадпісання або паўторным вынясенні прадпісання ў парадку, устаноўленым гэтым Законам.

Адначасова з вынясеннем такой пастановы Генеральным пракурорам, пракурорамі абласцей, г. Мінска падаецца адпаведна ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, абласныя (Мінскі гарадскі) суды, эканамічныя суды абласцей (г. Мінска) заява (іскавая заява) аб прызнанні арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і яе ліквідацыі, забароне выкарыстання яе сімволікі і атрыбутыкі, альбо аб спыненні дзейнасці прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прызнанні гэтай замежнай або міжнароднай арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, забароне выкарыстання яе сімволікі і атрыбутыкі, альбо аб прызнанні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкай і спыненні яго дзейнасці, забароне выкарыстання яго сімволікі і атрыбутыкі. У заяве можа ўтрымлівацца прапанова аб налажэнні арышту на маёмасць, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і належыць такім арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтву замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанаму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, замежнай або міжнароднай арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Рэспублікі Беларусь, да разгляду заявы судом. Такія справы разглядаюцца Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь — у дачыненні да прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама палітычных партый, рэспубліканскіх прафесійных саюзаў, рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб'яднанняў; абласнымі (Мінскім гарадскім) судамі — у дачыненні да іншых некамерцыйных арганізацый; эканамічнымі судамі абласцей (г. Мінска) — у дачыненні да камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры падачы такой заявы Генеральным пракурорам гэтыя справы разглядаюцца Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь.

Пастанову аб прыпыненні дзейнасці арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнага прадпрымальніка не пазней чым на наступны дзень пасля яе вынясення выдаецца (накіроўваецца) кіраўніку (кіруючаму органу) арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кіраўніку прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнаму прадпрымальніку.

Арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтву замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанаму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнаму прадпрымальніку, дзейнасць якіх прыпынена, забараняецца:

выкарыстоўваць бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, за выключэннем ажыццяўлення плацяжоў у бюджэт, бюджэты дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах з грамадзянамі, а таксама разлікаў, звязаных з пакрыццём нанесенай імі шкоды, ажыццяўляць любую прадпрымальніцкую дзейнасць, накіраваную на рашэнне статутных мэт і задач, у тым ліку набываць, адчужаць ці іншым спосабам распараджацца маёмасцю, якая належыць ім;

арганізоўваць і праводзіць сходы, мітынгі, вулічныя шэсці, дэманстрацыі, пікетаванне і іншыя масавыя мерапрыемствы;

праводзіць рэарганізацыю або ліквідацыю (спыненне дзейнасці), утвараць структурныя падраздзяленні;

ажыццяўляць рэкламную, выдавецкую і паліграфічную дзейнасць;

вырабляць, выпускаць сродак масавай інфармацыі, распаўсюджваць прадукцыю сродку масавай інфармацыі;

перадаваць функцыі юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, іншай юрыдычнай асобе;

перадаваць паўнамоцтвы заснавальніка сродку масавай інфармацыі іншым фізічным і юрыдычным асобам;

праводзіць з'езды, канферэнцыі, агульныя сходы;

удзельнічаць у рабоце дзяржаўных органаў;

выкарыстоўваць сваю сімволіку і атрыбутыку.

Арганізацыя, зарэгістраваная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальны прадпрымальнік, дзейнасць якіх была прыпынена, аднаўляюць сваю дзейнасць з дня ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб адмове ў прызнанні арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкімі, спыненні дзейнасці прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Невыкананне пастановы аб прыпыненні дзейнасці арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнага прадпрымальніка цягне адказнасць у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі.

Артыкул 12. Прызнанне арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забарона яе дзейнасці і яе ліквідацыя

Арганізацыя, зарэгістраваная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прызнаецца экстрэмісцкай, яе дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца, яна ліквідуецца і выкарыстанне яе сімволікі і атрыбутыкі забараняецца на падставе рашэння суда.

Заява (іскавая заява) аб прызнанні арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, яе ліквідацыі і забароне выкарыстання яе сімволікі і атрыбутыкі падаецца ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь Генеральным пракурорам, а ў абласныя (Мінскі гарадскі) суды, эканамічныя суды абласцей (г. Мінска) — пракурорамі абласцей, г. Мінска.

У выпадку прыняцця судом рашэння аб прызнанні арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, яе ліквідацыі і забароне выкарыстання яе сімволікі і атрыбутыкі прыналежная ёй маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў (пры ўмове іх недатычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці), канфіскуецца.

Удзельнік (уласнік маёмасці) арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкай, на працягу пяці гадоў з дня ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб яе ліквідацыі не мае права выступаць у якасці заснавальніка (удзельніка, уласніка маёмасці) іншых арганізацыі, сродку масавай інфармацыі.

Артыкул 13. Прызнанне дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкай і яе спыненне

Дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка прызнаецца экстрэмісцкай і спыняецца, выкарыстанне яго сімволікі і атрыбутыкі забараняецца на падставе рашэння суда.

Іскавая заява аб прызнанні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкай, яе спыненні і забароне выкарыстання яго сімволікі і атрыбутыкі падаецца ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь Генеральным пракурорам, а ў эканамічныя суды абласцей (г. Мінска) — пракурорамі абласцей, г. Мінска.

Асоба, дзейнасць якой у якасці індывідуальнага прадпрымальніка прызнана экстрэмісцкай і спынена, на працягу пяці гадоў з дня ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб спыненні яе дзейнасці не мае права рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Артыкул 14. Адказнасць за невыкананне рашэння суда

Невыкананне рашэння суда аб забароне дзейнасці арганізацыі, спыненні дзейнасці прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнага прадпрымальніка, забароне выкарыстання іх сімволікі і атрыбутыкі цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 15. Процідзеянне дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў

Пры выяўленні ў дзеяннях групы грамадзян прыкмет, якія сведчаць аб ажыццяўленні дзейнасці, прадугледжанай часткай чацвёртай артыкула 1 гэтага Закона, Міністэрствам унутраных спраў або Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прымаецца рашэнне аб прызнанні такой групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем, аб забароне яго дзейнасці, якое можа быць абскарджана ў гэтыя органы і (або) у суд.

Да ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання прымяняюцца меры процідзеяння экстрэмізму, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Удзельнікі экстрэмісцкага фарміравання нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 16. Забарона дзейнасці экстрэмісцкіх замежных і міжнародных арганізацый

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца дзейнасць экстрэмісцкіх замежных і міжнародных арганізацый, прызнаных такімі ў адпаведнасці з гэтым Законам або міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Забарона дзейнасці экстрэмісцкіх замежных і міжнародных арганізацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягне за сабой:

спыненне дзейнасці прадстаўніцтваў гэтых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

забарону знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў якасці прадстаўнікоў гэтых арганізацый;

забарону на ажыццяўленне гэтымі арганізацыямі любой дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

забарону на арганізацыю і правядзенне гэтымі арганізацыямі масавых мерапрыемстваў, а таксама на ўдзел у масавых мерапрыемствах грамадзян у якасці прадстаўнікоў гэтых арганізацый;

забарону на адкрыццё ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўніцтваў гэтых арганізацый, а таксама на стварэнне гэтымі арганізацыямі ці ўдзел іх у стварэнні іншых арганізацый.

Рашэнне аб прызнанні замежнай або міжнароднай арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, спыненні дзейнасці прадстаўніцтва такой замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, забароне выкарыстання іх сімволікі і атрыбутыкі прымаецца Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь на падставе заявы (іскавай заявы) Генеральнага пракурора.

У выпадку прыняцця Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь рашэння аб прызнанні замежнай або міжнароднай арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, спыненні дзейнасці прадстаўніцтва такой замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, забароне выкарыстання іх сімволікі і атрыбутыкі прыналежная ім маёмасць, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў (пры ўмове іх недатычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці), канфіскуецца.

Міністэрства замежных спраў у дзесяцідзённы тэрмін са дня атрымання копіі рашэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб прызнанні замежнай або міжнароднай арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, спыненні дзейнасці прадстаўніцтва такой замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, забароне выкарыстання іх сімволікі і атрыбутыкі паведамляе аб гэтым па дыпламатычных каналах у адпаведную замежную дзяржаву з указаннем прычын забароны і наступстваў, звязаных з забаронай.

Артыкул 17. Процідзеянне фінансаванню экстрэмісцкай дзейнасці

Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Да кіраўніка (кіруючага органа) арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кіраўніка прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнага прадпрымальніка, якія фінансуюць экстрэмісцкую дзейнасць з выкарыстаннем сваіх паўнамоцтваў за кошт сродкаў гэтых арганізацый, індывідуальнага прадпрымальніка, прымяняюцца меры процідзеяння экстрэмізму, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Артыкул 18. Пералікі арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці

Міністэрствам унутраных спраў у мэтах арганізацыі прафілактычнай работы па процідзеянні экстрэмізму дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, папярэджання паўторнага здзяйснення дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага
Закона, забеспячэння дзяржаўнай і грамадскай бяспекі ажыццяўляюцца вядзенне і апублікаванне пералікаў арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

У пералікі, названыя ў частцы першай гэтага артыкула, уключаюцца:

арганізацыі і фарміраванні, прызнаныя экстрэмісцкімі, індывідуальныя прадпрымальнікі, дзейнасць якіх прызнана экстрэмісцкай;

грамадзяне, у дачыненні да якіх маецца ўступіўшы ў законную сілу прыгавор суда ў сувязі са здзяйсненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона.

Грамадзянам, названым у абзацы трэцім часткі другой гэтага артыкула, да пагашэння або зняцця судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, педагагічнай дзейнасцю (у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм), выдавецкай дзейнасцю, а таксама займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.

Фінансавыя аперацыі грамадзян, названых у абзацы трэцім часткі другой гэтага артыкула, падлягаюць асабліваму кантролю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

У адносінах да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, уключаных у пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уступленне ў законную сілу прыгавору суда з'яўляецца падставай для адмовы ў выдачы візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь.

Падставамі для выключэння арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян з пералікаў, названых у частцы першай гэтага артыкула, з'яўляюцца:

адмена ўступіўшага ў законную сілу рашэння суда аб прызнанні арганізацыі экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці, яе ліквідацыі і забароне выкарыстання яе сімволікі і атрыбутыкі, аб прызнанні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкай, спыненні яго дзейнасці і забароне выкарыстання яго сімволікі і атрыбутыкі;

адмена ўступіўшага ў законную сілу рашэння суда аб прызнанні замежнай або міжнароднай арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, спыненні дзейнасці прадстаўніцтва такой замежнай або міжнароднай арганізацыі, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, забароне выкарыстання іх сімволікі і атрыбутыкі;

адмена ўступіўшага ў законную сілу прыгавору суда;

наяўнасць дакументальна пацверджаных даных аб ліквідацыі арганізацыі, смерці грамадзяніна, спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка;

заканчэнне пяці гадоў з дня пагашэння або зняцця судзімасці з грамадзяніна, асуджанага за здзяйсненне дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона.

Парадак вядзення і апублікавання пералікаў, названых у частцы першай гэтага артыкула, у тым ліку парадак абскарджання рашэнняў аб уключэнні ў гэтыя пералікі, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 19. Процідзеянне прапагандзе экстрэмізму і распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў

Распаўсюджванне, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне і перавозка з мэтай распаўсюджвання забараняюцца.

Сімволіка і атрыбутыка, інфармацыйная прадукцыя, якія змяшчаюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, якія прапагандуюць такую дзейнасць, канфіскоўваюцца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры, органа дзяржаўнай аховы, Следчага камітэта, альбо на іх накладаецца арышт органамі ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, мытнымі органамі, Следчым камітэтам, пракурорам або судом у адпаведнасці з заканадаўствам.

Заява суб'екта процідзеяння экстрэмізму або пракурора аб прызнанні сімволікі і атрыбутыкі (за выключэннем нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі), інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі разглядаецца судом у парадку асаблівага вядзення.

Парадак правядзення ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі (за выключэннем нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі), інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет праяўлення экстрэмізму вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Уступіўшае ў законную сілу рашэнне суда аб прызнанні сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі з'яўляецца падставай для іх знішчэння, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Рашэнне суда аб прызнанні сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі можа быць абскарджана ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Копія ўступіўшага ў законную сілу рашэння суда аб прызнанні сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі накіроўваецца ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі для ўключэння гэтых сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які падлягае размяшчэнню на сайце гэтага органа ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт і апублікаванню ў сродках масавай інфармацыі. Змест інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, выдаванню не падлягае. Вядзенне рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў, яго размяшчэнне ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт і апублікаванне ў сродках масавай інфармацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выяў і сімволікі, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, а таксама афіцыйных геральдычных сімвалаў у мэтах прапаганды экстрэмізму, пры публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці забараняецца і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 20. Недапушчэнне ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў

Арганізатар масавага мерапрыемства пры выяўленні ў час яго правядзення дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона, якія здзяйсняюцца ўдзельнікамі масавага мерапрыемства, альбо па патрабаванні службовай асобы суб'екта процідзеяння экстрэмізму абавязаны неадкладна прыняць меры па спыненні экстрэмізму. У выпадку непрыняцця названых мер масавае мерапрыемства спыняецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах.

Артыкул 21. Процідзеянне публічным заклікам службовай асобы арганізацыі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці

У выпадку, калі кіраўнік, іншая службовая асоба кіруючага органа арганізацыі робяць публічную заяву, у якой заклікаюць да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці без указання на тое, што гэта іх асабістая думка, кіруючы орган арганізацыі абавязаны на працягу пяці дзён з дня, калі такая заява была зроблена, заявіць у сродках масавай інфармацыі аб сваёй нязгодзе з гэтай заявай.

Адсутнасць заявы кіруючага органа арганізацыі можа разглядацца як факт, які сведчыць аб наяўнасці ў дзейнасці гэтай арганізацыі дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона, і як падстава для прымянення меры процідзеяння экстрэмізму, прадугледжанай артыкулам 10 гэтага Закона.

Артыкул 22. Адказнасць грамадзян за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці

За ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці грамадзяне нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

ГЛАВА 4

Кантроль за дзейнасцю суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму. Нагляд за выкананнем заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму

Артыкул 23. Кантроль за дзейнасцю суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму

Кантроль за дзейнасцю суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а таксама Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах сваіх паўнамоцтваў.

Артыкул 24. Нагляд за выкананнем заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму

Нагляд за выкананнем заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму ажыццяўляюць Генеральны пракурор і падпарадкаваныя яму пракуроры.».

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у месячны тэрмін прыняць меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:

артыкулы 1 і 2 — праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка

14 мая 2021 г., г. Мінск.

№ 104-З


Для мэ­таў гэ­та­га За­ко­на тэр­мі­ны «фі­нан­са­выя апе­ра­цыі» і «асаб­лі­вы кант­роль» ужы­ва­юц­ца ў зна­чэн­нях, вы­зна­ча­ных За­ко­нам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 30 чэр­ве­ня 2014 г. № 165-З «Аб ме­рах па пра­ду­хі­лен­ні ле­га­лі­за­цыі да­хо­даў, атры­ма­ных зла­чын­ным шля­хам, фі­нан­са­ван­ня тэ­ра­рыс­тыч­най дзей­нас­ці і фі­нан­са­ван­ня рас­паў­сюдж­ван­ня зброі ма­са­ва­га па­ра­жэн­ня».   

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».