Напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны па ініцыятыве экспертнай рады Маладзёжнай палаты Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» ў межах гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка» будзе ўсталяваны стылізаваны памятны знак з QR-кодам.
Праект «Лічбавая зорка» створаны па ініцыятыве дзвюх краін — Беларусі і Расіі з мэтай захавання памяці аб перамогах і трагедыях, праз якія прайшлі нашы народы падчас Другой сусветнай вайны, развіцця цікавасці і павагі да помнікаў і памятных мясцін у падрастаючых пакаленняў.
Падчас рэалізацыі праекта будуць алічбаваны звесткі пра помнікі і месцы буйных бітваў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Сабраная інфармацыя і фатаграфіі трапляюць на партал іzvezda.іnfo, і любы карыстальнік інтэрнэт-прасторы зможа адкрываць для сябе старонкі ваеннай гісторыі, даведацца, якім падзеям прысвечаны помнікі, у які час і якімі аўтарамі яны створаны. Пошук можа здзяйсняцца па інфармацыі аб помніку на спецыяльна ўсталяваных шыльдачках з QR-кодам, па тэкставых запытах і па геалакацыі.
Праект «Лічбавая зорка» быў запушчаны Маладзёжнай палатай пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Акцыю актыўна падтрымліваюць мясцовыя органы ўлады і грамадскія арганізацыі. Ужо алічбавана інфармацыя больш чым пра тысячу помнікаў з двух дзясяткаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Інтэрнэт-праект таксама дазваляе зарэгістраваным карыстальнікам з любога кутка Саюзнай дзяржавы і па-за яе межамі далучыцца да справы — самастойна фатаграфаваць, пазначаць на карце і загружаць інфармацыю пра мясціны, на тэрыторыі якіх адбываліся значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.