Вы тут

Навіны з Беларусі займаюць важнае месца на партале «Хуаньцюван»


Адна з першых тэматычных анлайн-пляцовак маштабнага сеткавага семінара, які праводзяць Кітайскі камітэт ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцюван», была прысвечана абмеркаванню тэмы «Рэвалюцыя новых СМІ з пазіцыі медыяменэджараў».


Галоўным спікерам на ёй выступіў галоўны рэдактар «Хуаньцюван» Шы Дзін. Гэты інтэрнэт-партал — адзін з самых наведвальных у Паднябеснай. Яго штодзённая аўдыторыя дасягае больш чым 100 мільёнаў чалавек. Пачынаўся гэты маштабны праект з адпаведнага аддзела ўплывовай кітайскай газеты «Хуаньцю шыбаа», якая галоўным чанам распрацоўвае міжнародную тэматыку.

Адпаведнае тэматычнае поле і ў huanqiu.com. Як заўважыў Шы Дзін, «мы з'яўляемся адным з галоўных пастаўшчыкоў міжнародных навін». Гэтае сеткавае выданне сярод найбольш аўтарытэтных у Паднябеснай. «Хуаньцюван» аператыўна рэагуе на выклікі часу, у прыватнасці, у плане візуалізацыі кантэнту, працы на розных платформах, сацыяльных сетках.

Партал актыўна перафарматаваўся на прыярытэтную падачу відэанавін, прымяняе дроны, тэхніку віртуальнай рэальнасці. Адметна, што важнае месца ў навінавай стужцы «Хуаньцюван», як паведаміў карэспандэнту «Звязды» галоўны рэдактар партала, займаюць паведамленні з Беларусі. «Мы аператыўна рэагуем на важныя падзеі ў вашай краіне», — заўважыў Шы Дзін.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

З Васілём Цішкевічам, навуковым супрацоўнікам Слуцкага краязнаўчага музея, мы знаёмыя даўно.

Грамадства

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Сёння ад рукі пішуць рэдка, мы жывём у эпоху месенджараў.

Грамадства

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Папера стала выдатнай альтэрнатывай дарагім ажурным тканінам.

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.