Вы тут

Залатыя абярэгі


Пяць гадоў таму маладой рукадзельніцы Маладзечанскага раённага цэнтра рамёстваў Таццяне Пархамчук у намінацыі «Талент» было прысвоена званне «Майстар года».


Цяпер Таццяна — адна з найлепшых майстрыц Міншчыны ў рабоце са звычайнай саломай. Яе «залатыя» і ажурныя вырабы — кветкі з саломкі, пано ў тэхніцы аплікацыі, аб'ёмнае пляценне, — упрыгажэнне і дамінанта любой выстаўкі, у якіх Таццяна з задавальненнем бярэ ўдзел.

А яе «павукам» няма роўных, бо яны — узор дасканаласці народнага ўмельства і самабытнасці (гляньце на фотаздымак)! Калісьці Таццяна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, каб ведаць народныя традыцыі і адраджаць забытыя рамёствы, каб заняць пачэснае месца сярод тых, хто шчыруе на ніве народнай культуры.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».