Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Ва­рэн­не з дзьму­хаў­цоў

Варэнне з дзьмухаўцоў аказвае станоўчае ўздзеянне на клеткі печані, дапамагае лячыць расстройствы мочаспускальных шляхоў. Яно ўтрымлівае антыаксіданты, якія выводзяць шлакі і таксіны з арганізма, што дапамагае ў барацьбе з лішняй вагой. Варэнне з дзьмухаўцоў карыснае пры высокім артэрыяльным ціску, цукровым дыябеце, захворванні анеміяй, жаўтухай і нават можа прымяняцца для прафілактыкі рака.

Фота: pixabay.com

Спатрэбіцца: кветкі дзьмухаўца — 200 шт, цукар — 600 г, вада — 0,5 л, лімонная кіслата — 0,5 ч.л.

Кветкі дзьмухаўца неабходна збіраць у сярэдзіне дня і толькі тыя, якія цалкам раскрытыя.

Нажніцамі зразаем жоўтую частку кветак.

Каб захаваць максімум пылку і, адпаведна, лекавых уласцівасцяў дзьмухаўца, мы нават не прамываем кветкі. Адразу заліваем пялёсткі дзьмухаўцоў вадой і ставім на агонь.

Пасля закіпання дадаём вельмі важны інгрэдыент — лімонную кіслату. Яна замацуе прыгожы жоўты колер варэння і не дасць цукру крышталізавацца.

Кіпяціць дзьмухаўцы трэба 30 хвілін, але галоўнае — на слабым агні. Затым адключаем агонь і даём адвару настаяцца на працягу гадзіны.

Працэджваем адвар праз падвойны пласт марлі і добра адціскаем кветкі. Дадаём цукар і зноў ставім на агонь. Памешваем, пакуль увесь цукар не растворыцца. Варым яшчэ 30 хвілін і гарачым разліваем па слоіках.

Пасля астывання варэнне з дзьмухаўцоў згусцеее, пена асядзе і яно стане падобнае на мёд. Захоўваецца карысны ласунак добра як пад металічнымі, так і пад пластыкавымі накрыўкамі.

Духмянае варэнне з дзьмухаўцоў можна прыгатаваць і без варкі, халодным спосабам.

Спатрэбіцца: кветкі дзьмухаўца — 500 г, цукар — 750 г.

Падрыхтаваныя пялёсткі выкладваем у слоік, перасыпаючы іх цукрам. На працягу трох дзён перамешваем варэнне некалькі разоў на дзень. Цукар павінен растварыцца. Затым раскладваем варэнне ў невялікія, абавязкова сухія і стэрылізаваныя слоікі. Пераварочваем слоічкі уверх дном і настойваем два тыдні.

Затым можна частавацца варэннем або паставіць яго ў халадзільнік на захоўванне.

«Мёд» з дзьмухаўцоў

Падрыхтаваныя кветкі вылажыць пластамі ў слоік, шчодра перасыпаючы іх цукрам. Цукру неабходна ўзяць прыкладна ў 2 разы больш, чым дзьмухаўцоў. Слоік шчыльна накрыць вечкам і выставіць на сонца для закісання на 2 тыдні. Атрыманы сок працадзіць і адціснуць. Захоўваць у халадзільніку ў шчыльна закрытым посудзе.


Выкарыстанне дывана на агародзе

Часцей за ўсё дыванамі на дачы засцілаюць дарожкі паміж градкамі. У гэтым выпадку пустазелле, якое не атрымлівае сонечнага святла, перастае расці — значыць, адпадае неабходнасць у праполцы.

Часам дыван выкарыстоўваюць у якасці асновы для цёплай градкі. Ім засцілаюць падрыхтаваны ўчастак, а ўжо на дыван укладваюць пластамі ўсю неабходную для ўладкавання такой градкі «начынку»: галінкі, сцёблы раслін, бацвінне, гародніну, дзёран, лісце, грунт.

Адна з вялікіх праблем працавітых дачнікаў — зарослы пустазелем суседскі ўчастак. Пакладзіце дыван на граніцы ўчастка прама на пустазелле. Застаўшыся без сонечнага святла, яно загіне. Насенне, якое трапіла на дыван, таксама прарасці не зможа.

У якасці мульчыруючага матэрыялу пры пасадцы, напрыклад, трускалкі, часцей за ўсё выкарыстоўваюць цёмны спанбонд або чорную плёнку. Аднак гэтыя матэрыялы цалкам можна замяніць дываном. Ён прапускае ваду, але засланяе святло, таму клубніцам на такой градцы будзе абсалютна камфортна, а вось пустазеллю — не.

Калі вы выкарыстоўваеце дыван адным з апісаных спосабаў, то ў канцы кожнага агароднага сезона не забывайце прамыць і прасушыць пакрыццё. Затым згарніце яго ў рулон і адпраўце на зімовае захоўванне ў паветку. Пры такім доглядзе дыван будзе служыць не адзін год.

Дзе яшчэ можна выкарыстоўваць на лецішчы стары непатрэбны дыван?

Разрэзаным на кавалкі дываном можна абабіць садовую мэблю, зробленую, напрыклад, з палет.

Падчас работы ў агародзе падкладзіце кавалак дывана пад калені — так займацца праполкай і рыхленнем будзе лягчэй, ды і адзенне не прыйдзецца часта мыць.

Усе ведаюць, якія небяспечныя для надзіманага дзіцячага басейна вострыя краі камянёў, кавалачкі шкла або звычайныя галінкі. Каб абараніць дно такога басейна, патрабуецца падкладка. У якасці падкладачнага матэрыялу найлепш падыдзе стары дыван. Пакладзіце яго на падрыхтаваную пляцоўку, а зверху ўстанавіце басейн. Цяпер яго дно будзе ў бяспецы.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».