Вы тут

У Барысаўскім раёне абрынуўся мост праз раку Рова


У Барысаўскім раёне абрынуўся мост праз раку Рова, паведамілі БелТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Фота: МНС.

«Сёння каля 15:00 на 21-м км аўтадарогі Р67 Барысаў — Беразіно — Бабруйск каля вёскі Семяньковічы Барысаўскага раёна абрынуўся мост праз раку Рова. Рух на дадзеным участку дарогі абмежавана, выстаўлены пасты ДПС», — удакладнілі ў ведамстве.

У цяперашні час дадзены ўчастак дарогі можна аб’ехаць па гравійнай дарозе праз вёскі Полелюм, Забашэвічы і Персцень. А грузавы транспарт накіроўваецца праз аўтадарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі і М4 Мінск — Магілёў.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да дадзенай сітуацыі на дарогах і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі, кіравацца сігналамі рэгуліроўшчыкаў і часовых тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».