Вы тут

Эканоміка вяртаецца ў паступальнае русла


Фінансавы стан арганізацый рэальнага сектара эканомікі паляпшаецца. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета Міністраў. Тэмп росту ВУП краіны ў студзені—красавіку склаў 102,5 %.


Фота: БелТА

«Добры вынік сфарміраваны ў прамысловасці — 111 %. Паступова фарміруецца пазітыўная дынаміка ў сельскай гаспадарцы — 99,7 %, дадалі 0,2 працэнтных пункта да студзеня—сакавіка. Нядрэнна дадалі ў аптовым тавараабароце (плюс 6,1 працэнтнага пункта) і грамадскім харчаванні (плюс 14,8 працэнтнага пункта). Гэтыя паказчыкі характарызуюць паступовае аднаўленне ад ковідных абмежаванняў», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Сітуацыя на валютным рынку за чатыры месяцы характарызуецца чыстай прапановай з боку суб'ектаў гаспадарання. Станоўчае сальда па куплі і продажы склала каля 215 мільёнаў долараў. Абавязацельствы ўрада ў замежнай валюце выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме.

«Пры гэтым золатавалютныя рэзервы краіны за красавік павялічыліся на 338 мільёнаў долараў і на 1 мая склалі 7,3 мільярда долараў. Захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя ўмацавання курсу беларускага рубля», — дадаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што сацыяльныя задачы дзяржавы таксама выконваюцца.

«Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва павялічыліся на 2,9 %. У бюджэтнай сферы выкананы асноўны крытэрый — 82,8 % ад сярэдняй зарплаты па краіне. У прыярытэтным парадку падтрыманы нізкааплатныя катэгорыі бюджэтнікаў: са студзеня іх зарплата павышана ў сярэднім на 9 %. Паступальна вырашаецца задача па павышэнні да 2025 года зарплат медыцынскіх і педагагічных работнікаў да 150 % і 100 % да ўзроўню сярэдняга заробку. Разам з тым, захоўваецца негатыўны ўплыў міжрэгіянальных разрываў у заработнай плаце», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Захаваны стымулюючыя выплаты работнікам аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Усяго на фінансаванне гэтых надбавак сёлета з мясцовых бюджэтаў накіравана больш чым 425 мільёнаў рублёў.

«Дзякуючы ўстойлівай рабоце рэальнага сектара не дапушчана росту беспрацоўя. У сакавіку яно склала 4 % па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы пры прагнозе 4,2-4,4 % па выніках года», — дадаў Раман Галоўчанка.

З найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым квартале не выкананы два — доля інвестыцый у ВУП і індэкс спажывецкіх цэн на сацыяльна значныя тавары.

Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў 87,9 %, доля ў ВУП — 15,6 % пры прагнозе 21,3 — 21,4 %. Паводле слоў прэм'ер- міністра, пытанні інвестыцый і будаўніцтва будуць абмяркоўвацца на асобным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

«Яшчэ адно пытанне — крэдытаванне банкамі жыллёвага будаўніцтва. Ва ўрад паступаюць сігналы з месцаў аб тым, што ўзнікаюць праблемы з выдачай камерцыйных крэдытаў для грамадзян. Я даручыў віцэ-прэм'еру, які курыруе будаўнічы комплекс, аператыўна правесці работу з банкамі і выпрацаваць рашэнні па ўрэгуляванні сітуацыі, якая склалася. Праграма жыллёвага будаўніцтва на гэты год павінна быць безумоўна выканана», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Урад прыняў пастанову ад 23 лютага 2021 года № 100, якая прадугледжвае жорсткія меры рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. З 1 сакавіка штомесячнае змяненне цэн на іх не павінна перавышаць 0,2 % да цаны на гэтыя тавары, якая склалася на апошні дзень папярэдняга месяца. Раман Галоўчанка падкрэсліў, што гэтая пастанова была своечасовай і дазволіла стрымаць неабгрунтаваны рост цэн на тавары штодзённага попыту. Разам з тым, абмяркоўваецца мэтазгоднасць падаўжэння дзеяння дадзенага дакумента.

«У выніку, з шасці найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця выкананы чатыры. У першым квартале забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю — 828 мільёнаў долараў або 5,9 % да ВУП. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 10 гадоў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Зменшыўся паказчык дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў перад пасяджэннем Савета Міністраў.

«Па выніках чатырох месяцаў дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў каля 700 мільёнаў рублёў. Ён зменшыўся ў параўнанні з паказчыкам за тры месяцы на адзін мільярд рублёў. Гэта звязана з планаваным паступленнем падатку на прыбытак, дывідэндаў. Па мясцовых бюджэтах прафіцыт склаў 1,5 мільярда рублёў», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота... 

Калейдаскоп

Чым апырскаць памідоры ад фітафторы, калі на іх ужо завязі і кветкі

Чым апырскаць памідоры ад фітафторы, калі на іх ужо завязі і кветкі

Як і любую іншую хваробу, фітафтароз лягчэй папярэдзіць, чым лячыць.

Культура

Беразіно: цэнтр на шляху «з вараг у грэкі»

Беразіно: цэнтр на шляху «з вараг у грэкі»

Радзімазнаўства. Адрасы пісьменства. Сумесны праект Мінаблвыканкама і «Звязды».