Вы тут

«Ніколі не маўчаць званы Хатыні...»: Наспеў час выдання анталогіі беларуска-таджыкскай літаратурнай дружбы


Гартаю старую кнігу. Ці параўнальна старую. Мінскае выдавецтва «Звёзды гор» пад адной вокладкай у зборніку «Таджыкістан: імгненні вечнасці» аб’яднала пераклады з паэзіі двух таджыкскіх майстроў слова — народных паэтаў Таджыкістана Саідалі Мамура і Фарзоны. Паэты розных пакаленняў, яны карыстаюцца аднолькавай увагай чытача далёкай ад Беларусі краіны. Вершы Саідалі Мамура і раней перакладаліся на беларускую мову. У прыватнасці, вядомы цыкл «Званы Хатыні». Яго пераўвасобіў на мову Купалы Мікола Аўрамчык. «Ніколі не маўчаць званы Хатыні./ І ўдзень і ноччу ўсё звіняць яны,/ бы ўсе загінуўшыя ў Хатыні/ загаманілі разам аб адным...»


pixabay.com

А для зборніка «Таджыкістан: імгненні вечнасці» пераклады твораў Саідалі Мамура і Фарзоны ажыццявіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. У апошнія гады сустрэчы з паэзіяй таджыкскіх аўтараў адбыліся на старонках газеты «Літаратура і мастацтва», некалькі разоў — у часопісе «Полымя», а таксама ў «Маладосці». Свой дыялог з вечнасцю прапанавалі беларускаму чытачу Мумін Канаат, Нізом Касім, Зіё Абдула, Істад Касімзадэ, Ато Хамдам, Леанід Чыгрын, ды іншыя сучасныя паэты і празаікі — нашчадкі вялікага Рудакі. Ды і таджыкі шмат парупіліся, каб прадставіць у сябе ў Памірскай старонцы беларускую літаратуру. Выйшлі кнігі Георгія Марчука, Алеся Бадака, Алеся Карлюкевіча, Юрыя Сапажкова і іншых аўтараў.

Новы імпульс развіццю беларуска-таджыкскіх літаратурных стасункаў надала шырокая творчая і грамадская актыўнасць душанбінскага кнігавыдаўца і пісьменніка Ато Хамдама. Ён неаднойчы ў апошнія гады пабываў у Мінску, менавіта дзякуючы яму ў Душанбэ пабачыла свет анталогія сучаснай беларускай літаратуры «Вячэрні касцёр». Ато Хамдама прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. І вось што, у прыватнасці, пра развіццё беларуска-таджыкскіх сувязяў гаворыць таджыкскі літаратар:

— Заўсёды з радасцю прыязджаю ў Беларусь. Удзельнічаю як выдавец у традыцыйнай кніжнай выставе ў Мінску. У адну з паездак пабываў у Хатыні, наведаўся ў Брэсцкую крэпасць. Уражанняў столькі, што самы час кнігу пісаць...Рады знаёмству з беларускімі літаратарамі — Георгіем Марчуком, Міколам Мятліцкім, Юрыем Сапажковым, Алесем Бадаком, Ірынай Качатковай...Адсюль , з Беларусі, вязу на радзіму не толькі ўражанні , але і кнігі, падрадкоўнікі. І як вынік — у таджыкскай літаратурна-мастацкай перыёдыцы з’яўляюцца і рыхтуюцца новыя пераклады беларускай паэзіі і прозы. Літаратура Васіля Быкава і Максіма Танка, Янкі Купалы і Якуба Коласа — блізкая і зразумелая нам, таджыкскаму чытачу мастацкая прастора.

Відавочна, што наспеў час для выдання грунтоўнай анталогіі беларуска-таджыкскай літаратурнай дружбы. Чаму б не парупіцца над гэтым творчым праектам у пярэдадзень вялікага свята — Дзён таджыкскай культуры, якія плануюцб парвесці ў Беларусі ў жніўні 2021 года?..

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?