Вы тут

Вядомы першыя вынікі расследавання крушэння ваеннага самалёта ў Баранавічах, у ходзе якога загінулі два лётчыкі


Гэтымі адважнымі пілотамі, якія адвялі самалёт ад жылых дамоў, былі камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й Лідскай штурмавой авіябазы маёр Андрэй Нічыпорчык і лётчык звяна лейтэнант Мікіта Куканенка.


Як адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Ігар ГОЛУБ, на цяперашні момант дзякуючы працы дзяржаўнай камісіі, створанай па ўказанні кіраўніка дзяржавы (у камісію ўваходзяць прадстаўнікі пракуратуры, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў і іншых ведамстваў, небходных для правядзення расследавання), удалося выцягнуць з месца падзення самалёта так названыя чорныя скрыні, бартавыя самапісцы.

— Па выніках папярэдняй расшыфроўкі ўжо дакладна можна сказаць, што аварыйная сітуацыя адбылася ў гарызантальным палёце самалёта Як-130 над аэрадромам Баранавічы, — удакладніў камандуючы ВПС і войскамі СПА. — Пасля ўзнікнення аварыйнай сітуацыі экіпаж далажыў кіраўніку палётаў аб адмове сістэмы кіравання. У дадзенай сітуацыі, згодна з патарабаваннямі адпаведных дакуменаў, а канкрэтна з Палажэннем аб кіраванні і эксплуатацыі самалёта Як-130, экіпаж абавязаны быў катапультавацца. Кіраўнік палёту не менш 10 разоў падаў у эфір дадзеную каманду. У гэты час некіруемы самалёт перайшоў у хаатычны рух, і яго траекторыя пачала адхіляцца ўлева. Экіпаж не пакінуў самалёт, працягваў змагацца. Ім удалося перайсці на рэзервовую сістэму кіравання, што ў дадзеным выпадку дазволіла толькі стабілізаваць накірунак палёту. Але экіпажу ўдавалася змяняць яго траекторыю, а не вышыню, якая працягвала інтэнсіўна падаць. Як паказваюць сродкі аб’ектыўнага кантролю, у момант ад стварэння аварыйнай сітуацыіі да кропкі падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах неверагоднымі намаганнямі на вышыні прыкладна 50 (больш дакладна мы расшыфруем) метраў экіпажу ўдалося выраўняць, стабілізаваць кірунак самалёта і накіраваць яго ў тую адзіную кропку, якая знаходзілася па-за жылымі пабудовамі. На жаль, перад ужо гарантаваным падзеннем экіпажу не хапіла вышыні для прыняцца рашэння бяспечна пакінуць самалёт. Па дадзеных бартавых самапісцаў мы бачым, што экіпаж кіраваў і ўздзейнічаў на ручку кіравання самалётам і на педалі, якія змяняюць кірунак палёту да моманту дотыку з зямлёй».

Ігар Голуб адзначыў, што ў дадзенай сітуацыі экіпаж праявіў самыя лепшыя якасці беларускага вайскоўца. «Ён да канца выканаў свой воінскі абавязак, цаной жыцця выратаваўшы жыцці мірных грамадзян. Гэта сапраўдныя патрыёты нашай краіны. Гэтыя афіцэры, нашы баявыя браты, застануцца з намі назаўсёды», — перакананы генерал-маёр, які ад імя камандавання Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, усяго асабовага складу, выказаў сем’ям загінулых, іх родным і блізкім, самыя глыбокія спачуванні, адзначыўшы, што ўся магчымая ў дадзенай сітуацыі дапамога ўжо аказваецца і яшчэ будзе аказана.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.