Вы тут

У Баранавічах развітваюцца з загінулымі пры крушэнні самалёта лётчыкамі


У Баранавічах на аэрадроме 61-й авіябазы праходзіць жалобная цырымонія развітання з загінулымі лётчыкамі Андрэем Нічыпарчыкам і Мікітам Куканенкам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на гарвыканкам.


З Баранавічаў целы лётчыкаў самалётам будуць дастаўлены ў Ліду.

Ушанаваць памяць пілотаў, якія 19 мая адвялі самалёт ад жылых дамоў, сабраліся вайскоўцы 61-й авіябазы, старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі, прадстаўнікі кіраўніцтва горада.

Таксама сёння днём у мясцовым храме Жанчын-Міраносіц прайшла паніхіда па загінулых лётчыках. Сотні гараджан у памяць пра маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіту Куконенка запальвалі свечкі і лампадкі, прыносілі кветкі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.