Вы тут

Пачынаецца чэмпіянат свету па хакеі


У Рызе стартуе чэмпіянат свету па хакеі. Планетарнае першынства пройдзе ў сталіцы Латвіі з 21 мая па 6 чэрвеня. Планавалася, што турнір будуць прымаць дзве сталіцы — Мінск і Рыга. Але 18 студзеня 2021 году Міжнародная федэрацыя хакея вырашыла перанесці беларускую частку ў Рыгу праз «меркаванняў бяспекі, якія знаходзяцца па-за кантролем арганізацыі». Чэмпіянат свету прымуць дзве арэны — «Алімпійскі спартыўны цэнтр», які ўмяшчае 6000 гледачоў і «Арэна Рыга», можа прыняць 10226 гледачоў.


Фармат турніру — класічны. На папярэднім этапе 16 каманд падзелены на дзве групы. На гэтым этапе ў межах кожнай групы праходзіць аднаколавы турнір па сістэме «кожны з кожным». Чатыры лепшых каманды з кожнай групы выходзяць у плэй-офф, дзе будуць гуляць па алімпійскай сістэме: чвэрцьфіналы, паўфіналы, фінал і матч за трэцяе месца будуць складацца з аднаго матчу. Каманды, якія размесцяцца на 5-8 месцах скончаць выступленне на чэмпіянаце свету.

Усе ўдзельнікі абаронены ад вылету, так як турніры ў ніжэйшых дывізіёнах былі адменены праз пандэмію каранавіруса. На чэмпіянаце свету рэалізоўваецца канцэпцыя «пузыра» — усе матчы праходзяць без гледачоў на трыбунах, каманды жывуць у так званых чыстых зонах са многімі антыкавіднымі абмежаваннямі. Для выяўлення захворвання распрацаваныя спецыяльныя пратаколы.

У сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй і рызыкамі, якія яна выклікае, заяўка каманд была пашырана з 25 па 28 хакеістаў. Але на гульні, па-ранейшаму, дазволена выходзіць 22 ігракам, уключаючы варатароў. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Міхаіл Захараў уключыў у каманду наступных ігракоў.

Варатары: Аляксей Коласаў (2002, «Дынама» Мн, КХЛ), Канстанцін Шостак (2000, «Северсталь», КХЛ), Дэні Тэйлар (1986, «Дынама» Мн, КХЛ); абаронцы: Андрэй Антонаў (1985, «Юнацтва»), Нік Бэйл (1989, «Трактар», КХЛ), Сцяпан Фалькоўскі (1996), Дзмітрый Знахаранко (1993), Ілля Шынкевіч (1989), Ілля Салаўёў (2000), Уладзіслаў Яроменка (1999, усе — «Дынама» Мн, КХЛ), Яўген Лісавец (1994 г.), Дзмітрый Корабаў (1989, абодва — «Салават Юлаеў», КХЛ), Крысціян Хенкель (1995, «Ак Барс», КХЛ); нападаючыя: Ягор Шаранговіч (1998, «Нью-Джэрсі», НХЛ), Андрэй Бялевіч (1997 г., «Тарпеда» НН, КХЛ), Джэф Плат (1985, «Салават Юлаеў», КХЛ), Арцём Дзямкоў (1989, «Дынама» Мн), Франсіс Парэ (1987), Мікіта Камароў (1988, абодва — «Авангард», КХЛ), Шэйн Прынс (1992 г., «Аўтамабіліст», КХЛ), Уладзіслаў Кадола (1996, «Северсталь», КХЛ), Сяргей Касціцын ( 1987, «Браціслава Кэпіталс», Славакія, ICEHL), Герман Несцераў (1991 г., «Гомель»), Сяргей Дрозд (1990), Станіслаў Лапачук (1992), Міхаіл Стэфановіч (1989, усе — «Юнацтва»), Даніла Клімовіч (2003 , «Мінскія зубры», вышэйшая ліга), Аляксей Протас (2001, «Херш», АХЛ).

Галоўны трэнер — Міхаіл Захараў. Трэнеры — Міхаіл Кравец, Уладзімір Вараб’ёў, Дзмітрый Карпікаў.

Як паведамляе сайт Беларускай федэрацыі хакея, зборная Беларусі — адна з самых узроставых каманд на чэмпіянаце свету. Сярэдні ўзровень ігракоў нашай каманды — 27.6 гадоў. Па гэтым паказчыку беларусы займаюць чацвёртае месца. Наперадзе — зборныя Даніі (28.25 гадоў) і Вялікабрытаніі (28.82 гадоў). Самая «дарослая» каманда турніру — гаспадары, сярэдні ўзрост зборнай Латвіі склаў 28.89 гадоў. Самыя вопытныя з беларускіх хакеістаў — абаронцы Андрэй Антонаў (36 гадоў), варатар Дэнні Тэйлар (35 гадоў) і форвард Джэфф Платт (35 гадоў). А самы малады — 18-гадовы нападаючы Даніла Клімовіч.

Сваё выступленне на чэмпіянаце свету беларускія хакеісты пачнуць у першы дзень турніру — 21 мая яны сустрэнуцца з камандай Славакіі. Поўны расклад гульняў у групе «А» выглядае так: 21 мая (пятніца) — Беларусь — Славакія (20:15); 23 мая (нядзеля) — Швецыя — Беларусь (16:15); 24 мая (панядзелак) — Чэхія — Беларусь (20:15); 26 мая (серада) — Беларусь — Вялікабрытанія (20:15); 28 мая (пятніца) — Данія — Беларусь (20:15); 30 мая (нядзеля) — Беларусь — Швейцарыя (16:15); 1 чэрвеня (аўторак) — Расія — Беларусь (20:15); 3 чэрвеня (чацвер) — чвэрцьфінальныя паядынкі; 5 чэрвеня (субота) — паўфіналы; 6 чэрвеня (нядзеля) — матч за трэцяе месца і фінал.

Усе матчы беларускай каманды ў прамым эфіры пакажа тэлеканал «Беларусь 5».


З гісторыі

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 – 28-ы ў гісторыі беларускай зборнай і дваццаты ў эліце. Пачынаючы з адбору да групы “С”, які адбыўся ў лістападзе 1992 года, наша каманда ў межах планетарнага першынства правяла 165 матчаў, у 80 з якіх перамагала, два разы згуляла ўнічыю і пацярпела 83 паражэнні. А лепшым вынікам за ўсю гісторыю ўдзелу ў чэмпіянаце свету стала шостае месца ў 2006 годзе. Дарэчы, тады турнір таксама праходзіў у Рызе.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Беларуская федэрацыя хакея

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».