Вы тут

Дзеля памяці і пашаны


Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета зацвердзілі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Увекавечанне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны» на 2021—2025 гады.


Паводле слоў намесніка старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Хрыстафорава, у Падзвінні шмат робіцца, каб памятныя месцы былі ў ідэальным стане.

Дарэчы, пазалетась народныя выбраннікі прынялі рашэнне ўнесці ў спіс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны (на тэрыторыі Віцебшчыны ўсяго іх каля 960) помнік «Суражскія вароты» ў вёсцы Заполле Віцебскага раёна і помнік у гонар бітвы вайны 1812 года ў аграрным гарадку Вароны, што ў тым жа раёне. Такім чынам, у ліку іншага і прасочваецца сувязь паміж героямі дзвюх войнаў...

Выконваючы абавязкі начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Гнуценка паведаміў, што запланаванае на мінулыя пяць гадоў выканана і традыцыйна прымаецца новая праграма на пяцігодку.

У Віцебскай вобласці парадку 1,5 тысячы мемарыяльных комплексаў і месцаў, дзе пахавалі салдат і афіцэраў, якім мы абавязаны магчымасцю жыць пад мірным небам і ўмацоўваць, упрыгожваць, рабіць адпаведнай часу сваю краіну. У выніку карпатлівай працы, комплекснага падыходу, энтузіязму жыхароў Віцебшчыны на сёння больш за 60 % месцаў памяці і пашаны не патрабуюць вялікіх грашовых выдаткаў на падтрыманне ў належным стане.

За пяць гадоў яшчэ каля 15 % трэба будзе або капітальна адрамантаваць, або грунтоўна прывесці ў парадак, недзе толькі часткова.

Пры гэтым, безумоўна, усе аб'екты штогод рамантуюцца касметычна, праводзяцца работы па добраўпарадкаванні, азеляненні, вядзецца рамонт дарог, па якім можна даехаць і пакланіцца памяці герояў.

Клапоцяцца на поўначы краіны, каб меней заставалася невядомых салдат. Шмат робіцца для пашырэння электроннай базы інфармацыі пра тых, хто абараняў Радзіму, стаў ахвярамі зверстваў акупантаў. У інтэрнэце сваякі могуць распазнаць і месцы, дзе пахаваны іх продкі.

Кіраўніцтва вобласці і на сталічным узроўні шмат разоў адзначала тое, што зроблена супрацоўнікамі Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова.

На сайце гэтай установы культуры ёсць інфармацыя пра партызан, вязняў фашызму, землякоў з Віцебскай вобласці, якія загінулі за час Вялікай Айчыннай вайны, іншыя звесткі. На тэрыторыі музея зроблены зямлянкі — такія ж, як у партызан, і там можна ўбачыць, як быў уладкаваны іх быт.

Дэпутаты таксама абмеркавалі рэалізацыю праграмы, якая датычыцца падтрымкі сродкаў масавай інфармацыі і кнігавыдання. Асаблівая ўвага і надалей будзе ўдзяляцца неабходнасці вядзення патрыятычных рубрык у газетах, распрацоўцы цікавых інтэрнэт-праектаў для таго, каб моладзь ведала гісторыю малой радзімы.

Вялікая падтрымка, як ва ўсе пасляваенныя гады, надаецца падрыхтоўцы да друку літаратуры, у якой можна прачытаць, як у Вялікую Айчынную праяўлялі мужнасць і гераізм жыхары Віцебшчыны, як самааддана дапамагалі фронту жанчыны, старыя і дзеці. Добра, што ўсё больш маладых навукоўцаў і школьнікаў, студэнтаў даследуюць тэму вайны, ахвотна запісваюцца ў рады валанцёраў, пошукавікаў, дзеляцца ўражаннямі ў артыкулах, брашурах. Самае каштоўнае — размовы з ветэранамі і падпольшчыкамі, якіх, на жаль, штогод усё меней.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Члены аднаго з клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі на пляцоўцы каля Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.