Вы тут

Сенатары разгледзелі Дэкрэт № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу»


На пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі разгледзелі Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 мая 2021 года № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».


Фота БЕЛТА.

Дакумент сенатарам прадставіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка. Ён падкрэсліў, што дакумент накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Дэкрэтам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі Прэзідэнта з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў, на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца рэжым надзвычайнага становішча ці ваеннае становішча. У сваю чаргу, Саветам Бяспекі вызначаецца шэраг мер па іх забеспячэнні. Гэта можа быць, у прыватнасці, абмежаванне на свабоднае перамяшчэнне, каменданцкая гадзіна, забарона на масавыя мерапрыемствы, забеспячэнне бяспекі канкрэтных асоб і аб'ектаў.

Ігар Сергеенка падкрэсліў, што ўсе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі, якія абавязковыя і павінны будуць няўхільна выконвацца. У выпадку невыканання гэтых рашэнняў кіраўнікі органаў і арганізацый вызваляюцца ад пасады, а на іх месца прызначаюцца іншыя асобы. Пасяджэнні Савета будуць праходзіць пад старшынством прэм'ер-міністра Беларусі, адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у сваім выступленні звярнуў увагу на тое, што ў сённяшніх няпростых умовах выданне Дэкрэта з'яўляецца своечасовай і адэкватнай мерай. Згодна з яго палажэннямі, рашэнні Савета Бяспекі прымаюцца тайным галасаваннем.

Члены Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы на сваім пасяджэнні ўважліва і ўсебакова вывучылі дакумент і рэкамендуюць сенатарам на сесіі прыняць яго да ведама. Сенатары падтрымалі дадзеную прапанову.

У размове з журналістамі і Ігар Сергеенка, і Сяргей Рачкоў казалі аб тым, што дадзены дакумент разлічаны на выкарыстанне ў сапраўды трагічных і небяспечных абставінах. Як той казаў, у крайнім выпадку, калі ўзнікне рэальная пагроза бяспецы і суверэнітэту дзяржавы і калі толькі надзвычайныя, рашучыя і жорсткія меры змогуць выратаваць беларускі народ і краіну ад вялікай бяды. А Дэкрэт якраз і мае на мэце не дапусціць разгортванне сітуацыі ў незалежнай і суверэннай Беларусі па найгоршым сцэнарыі.

Тым не менш, на думку Ігара Сергеенкі, хоць сітуацыя ў краіне і стабілізавана, рызыкі і пагрозы захоўваюцца, і, напэўна, набываюць асаблівую вастрыню. І сведчаннем гэтага з'яўляюцца вынікі шэрагу праведзеных беларускімі спецслужбамі і праваахоўнымі органамі мерапрыемстваў па спыненні падрыхтоўкі дзеянняў тэрарыстычнага характару. Многія пагрозы носяць досыць скрыты характар. Але для супрацьдзеяння ім у краіне ёсць падрыхтаваныя людзі, спецыялісты.

Леанід Тугарын

Загаловак у газеце: Своечасовы і адэкватны дакумент

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.