Вы тут

Дажджы і месцамі моцны парывісты вецер — надоўга


Усяго некалькі дзён таму навуковыя работнікі паабяцалі нам дажджлівы чэрвень. А дзесьці «зверху» вырашылі, што трэба «падмачыць» яшчэ і май. І не толькі ў выхадныя — на наступным тыдні захаваецца дажджлівае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень умовы надвор'я ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць, удзень месцамі па заходняй частцы невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 14—20 градусаў.

І ў суботу ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі па захадзе надвор'е будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы. Раніцай і ўдзень уплыў атмасферных франтоў распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі краіны. Таму ўначы месцамі па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, у дзённыя гадзіны парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад плюс 4 градусаў да 11 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 15—22 градусаў вышэй за нуль.

Дастаткова мокра будзе і ў нядзелю. У гэты дзень захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. У многіх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, з пераходам на заходні ўмераны, уначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 7 градусаў да 13 цяпла, удзень — плюс 14—19 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 5—11 градусаў, удзень — 14—21 цяпла. Крыху пацяплее толькі ў аўторак. У гэты дзень уначы чакаецца пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5—12 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 14—20 градусаў, па поўдні краіны да 23 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: wallhere.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».