Вы тут

Якія пытанні вырашаюцца пасля зваротаў да старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына?


Санітарка Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы паскардзілася на нізкую зарплату — менш як 500 рублёў. Аляксандр Турчын паабяцаў падняць пытанне ў профільных міністэрствах і пацікавіўся ў галоўнага ўрача Цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Кісяля, якія ёсць магчымасці ва ўстановы аховы здароўя. У адказ жанчыне была прапанавана работа ў інфекцыйным корпусе, яна пагадзілася.


Другое пытанне ад гэтай жа заяўніцы датычылася выплаты падатку на нерухомасць заднім чыслом — з 2011 года. Маўляў, раней не налічвалі, таму што ў падатковай інспекцыі не было базы, цяпер яна сфарміраваная. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна распарадзіўся высветліць сітуацыю і ўзяў пытанне на кантроль.

Іншы жыхар Салігорска паскардзіўся на адсутнасць у раённай паліклініцы ўрача-рэўматолага. Такі спецыяліст ёсць у ведамаснай паліклініцы ААТ «Беларуськалій», але там у дапамозе людзям, якія не працуюць на прадпрыемстве, адмаўляюць. Галоўны ўрач ЦРБ адказаў, што рэўматолаг для ўсіх жыхароў раёна з'явіцца ў снежні, да таго часу пацыентаў для кансультацыі накіроўваюць у паліклініку Мінскай абласной клінічнай бальніцы, летась такіх было 36. Аляксандр Турчын адзначыў, што варта выпрацаваць шляхі ўзаемадзеяння паміж дзвюма ўстановамі аховы здароўя, паколькі «Беларуськалій» — дзяржаўнае прадпрыемства.

Прадпрымальнік хадайнічаў перад райвыканкамам аб змяненні мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка і пераводзе будынка адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра ў гасцініцу, але атрымаў адмову, цяпер звярнуўся да кіраўніка вобласці. Участак выдзяляўся ў 1990-я гады, на ім стаяў недабуд. У 2015-м збудаванне перайшло ва ўласнасць заяўніку як незавершанае і закансерваванае. «Улады павінны вам падзякаваць, што з будынка, які псаваў навакольны выгляд, вы зрабілі прыстойны аб'ект. Такім людзям неабходна аказваць усялякае садзейнічанне, пастараемся вам дапамагчы ў найбліжэйшы час», — паабяцаў Аляксандр Турчын.

Наступная скарга — на адсутнасць элементарнай інфраструктуры ў мікрараёне Чыжы. У прыватнасці, няма дарогі па найкарацейшым маршруце, крамы і дзіцячай пляцоўкі. У Чыжах пражывае паўтары тысячы чалавек, у тым ліку шмат дзяцей, шматдзетных сем'яў. Аляксандр Турчын даў адпаведныя даручэнні мясцовым уладам.

Пра дарогу быў зварот і ад жыхароў вёскі Заўшыцы, якім абяцалі рамонт да канца мінулага года. Старшыня райвыканкама Андрэй Жайловіч запэўніў, што абяцанне выканаюць да 1 ліпеня. Аляксандр Турчын заўважыў на гэта, што абавязацельствы трэба выконваць своечасова.

Яшчэ адно нявыкананае раённымі ўладамі абяцанне прагучала на прыёме старшыні аблвыканкама. Жыхароў дома па вуліцы Ленінскага камсамола ў райцэнтры запэўнівалі, што ў 2020 годзе выправяць хібы няякаснага капітальнага рамонту, але так і не зрабілі гэтага. Новы тэрмін ад Андрэя Жайловіча — сёлетні май, які, дарэчы, неўзабаве скончыцца.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ


Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 22 мая ў аблвыканкамах і Мінгарвыканкаме.

Тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00 у суботу правядуць:

• старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч ШУЛЕЙКА (8 016 221 31 21);

• старшыня Віцебскага аблсавета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч ЦЯРЭНЦЬЕЎ (8 021 222 22 22);

• старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Міхайлавіч САЛАВЕЙ (8 023 233 12 37);

• намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Іосіфавіч ДЗЯШКО (8 015 273 56 44);

• намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч МАСЛАЎ (8 022 250 18 69);

• старшыня Мінскага аблсавета дэпутатаў Наталля Віктараўна ЯКУБІЦКАЯ (8 017 500 41 60);

• намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Аляксандр Вікенцевіч ДАРАХОВІЧ (8 017 222 44 44).

Загаловак у газеце: Заробкі, медыцынскія паслугі, бюракратыя і інфраструктура

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.