Развіццё экалагічнага аграбізнесу фермерскімі і ўласнымі дапаможнымі гаспадаркамі дапамагае жыхарам Брагіншчыны актыўна заяўляць аб сабе на рынку гародніннай прадукцыі з прыстаўкай -эка.
У Брагінскім раёне займацца арганічным земляробствам матываваў прыклад стварэння з нуля фермерскага аграбізнесу сямейства Малочкаў. На іх доследных участках — яблыневы сад, парэчкавая плантацыя, участкі пад усе віды капусты, разнастайную зеляніну, кукурузу, цяплічныя агуркі і памідоры. Для вырошчвання чыстай прадукцыі на «складанай» брагінскай зямлі фермеры спецыяльна вывучалі, як правільна паліваць расліны, як працаваць з календаром пасеву, як пазбегнуць назапашвання шкодных рэчываў у культурах. Цяпер выкарыстоўваюць толькі найноўшыя метады агратэхнікі. Так, з дапамогай прымянення асаблівага паліву (кропельнага арашэння, капежнай стужкі) на выхадзе ўдаецца атрымліваць абсалютна якасную, канкурэнтаздольную прадукцыю. Прынамсі, для паліву культур выкарыстоўваецца вада з 10-метровай свідравіны, на глыбіні зніжаюцца ўсе «шкодныя» паказчыкі. Гэтая вада моцна ўплывае на якасць гародніны, якая, вядома, да 90 % складаецца з яе ж. Усю работу на ўчастках брагінскія фермеры будуюць на прынцыпах арганічнага земляробства: не выкарыстоўваюць ні кроплі хіміі на працягу ўсяго працэсу, прадукцыя праходзіць жорсткі кантроль. Па такой жа мадэлі на Брагіншчыне цяпер працуе шмат гаспадароў падсобных гаспадарак. Вырошчваюць тут звыш трыццаці відаў розных гародніны і зеляніны: перцы, таматы, баклажаны, рукалу, шпінат, брокалі, цвятную і пекінскую капусту. Здаюць прадукцыю на рынкі і ў крамы Гомельскай вобласці.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: pixabay.com
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.